Belarusian Audiobooks (native)
Collection
Belarusian audiobook speech, native sample rate, mono, chunks up to 30s, with audio/text/duration and aligned transcriptions. • 69 items • Updated
audio audioduration (s) 7.31 18.1 | text stringlengths 36 167 | duration float32 7.32 18.1 |
|---|---|---|
Адліга. Жоўтыя ліхтары, туман, гракаюць гракі ў парку. | 9.46 | |
І дрэвы гатовы паверыць, што ўжо не будзе зімы. Нешта скранулася ў наваколлі, нешта адтала. | 9.73 | |
І намагацца ўжо дужа не трэба, і засцерагацца дужа не трэба. Сталі спрыяць акалічнасці неспадзявана. | 9.42 | |
Зрабілася ўсё бліжэй, зрабілася ўсё прасцей. Жыццё пачало атрымлівацца само сабою. | 9.22 | |
Пятая пара года — адліга. Што забіралі ўсе іншыя поры, яна вяртае. | 8.65 | |
І зноў магчыма сустрэча, і зноў магчымае шчасце, і зноў магчымае неўміручасць. | 8.46 | |
Распаліся жорсткія сковы, што замацоўвалі ўсіх на адным тым самым месцы, у адных і тых самых паставах, і пачалі адкрывацца нанова, як скарбы, людзі. | 14.39 | |
Высачы момант і азірніся. І ў гэты кароткі прамежак ты ўбачыш сябе, што не паспеў яшчэ стаць мінулым. | 11.12 | |
Гукаюць нечыя галасы, кранаюць нечыя лёсы. Адліга, туман, жоўтыя ліхтары. | 15.16 | |
Радзіма. Радзіма, да цябе з мальбой і нараканнем не скрануся. Я ў весялосці не з табой, з табой у роздуме і ў скрусе. | 16.85 | |
Высвечвала бяздонным дном, у акно ўзіралася, зынела, і ведзьмавала туманом, і летам бабіным звінела. Калі будзіла весялосць, | 13.1 | |
а прахаплюся, ты ўсё будзеш. І мне не ўцям, адкуль ты ёсць, адкуль пасля з'яўляцца будзеш. | 10.27 | |
Ты не ўмяшчаешся ў куток, дзе трызніць Буг, дзе Белавежа. Твае не вызначыць мне межы | 9.81 | |
і не намацаць твой выток. У свет балючы дабяла, у снежны свет мае ўсходы ідуць. | 11.43 | |
Там ты, там ты была. Ты ўся наводдалі заўсёды. | 8.8 | |
Стары горад. На ацішэлых падворках, ля гонты і чарапіцы, | 8.82 | |
квітнее ружовы і белы бэз і асвятляе сваім цвіценнем, сваім разуменнем горад, што паглыбляецца ў даўніну. | 11.8 | |
Кашлаты дзядоўнік натоўпіцца каля паркана. Кожная лапушына — шаля, кожная лапушына — голас, кожная лапушына — далонь. | 12.88 | |
Наноў разважае зялёнае веча, наноў узважвае думная веча кошт смерці і кошт жыцця. | 10.63 | |
Пакінулі апошнія жыхары свае дамы-мураванкі, свае драўляныя хаты з аканіцамі і ліштвой, | 9.43 | |
і ўсё, што мелі, што нажывалі, што памяталі, што снілі, пабралі ў пярэбары, у перасяленне, у новы кут. | 11.7 | |
Ды нехта ўсё роўна сюды вяртаецца нядольна. Нешта ўсё роўна тут быццам колісь жыве. Тут раптам зазвоняць званы трывожна, | 12.2 | |
зацокаюць раптам падковы па бруку, раптам дзіця заплача, раптам некага нехта пакліча, і той адгукнецца ў адказ. | 12.94 | |
Тут пласт на пласце, на падмурку падмурак. Тут свае таямніцы, свой радавод, свой лад. | 11.61 | |
Тут нешта тоіцца, нешта хаваецца, нешта ўхіляецца ад разгляду. | 7.99 | |
Падводзіцца да старога горада вузкакалейка. Па старым горадзе ходзяць узброеныя патрулі. | 11.31 | |
Сховы. Падамся самаю простаю сцежкай, але пярэймуць крывыя. | 9.44 | |
Намацую самую важкую думку, але староннія зоймуць увагу. Памкнуся спаткацца сам-насам са смерцю, але апынуся ў сховах. | 13.88 | |
З запаленымі ліхтарамі ў руках і з павязкамі-плеўкамі на вачах прыходзяць і адыходзяць людзі. Яны мне даюць гэткі самы ліхтар і гэткую самую плеўку-павязку. | 14.25 | |
«Ты адшукаўся?» — кажуць яны. «Ты цяпер зноўку з намі?» «Навошта мне гэты ліхтар?» — пытаюся ў іх. | 10.02 | |
«Каб бачыць у цёмным змроку», — адказваюць мне яны. «Навошта мне гэтая плеўка-павязка?» «Каб бачыць у яркім бляску», — тлумачаць другія. | 12.66 | |
А мне хочацца глядзець проста. А мне хочацца разумець проста і проста жыць. | 8.89 | |
І бачыць светлае светлым, і бачыць цёмнае цёмным, праўдзівым — праўдзівае, крывое — крывым. | 11.21 | |
На белай, на чорнай, на шэрай зямлі малюю, сціраю і зноўку малюю сваё аблічча. | 11.08 | |
Узвышша. Выспела жыта і перайшло поле паволі з нізіны ва ўзвышша. | 12.51 | |
Тое, што здолела спраўдзіцца, спраўдзілася і зазірнула ў разгорнутае бязмежжа. | 9.57 | |
Тое, што здолела скласціся, склалася і аддало развазе празрыстую абалонку. | 8.91 | |
Тое, што здолела ўзняцца, ззаду пакінула лук і стрэлы і засталося без мэты. | 9.92 | |
Кружляе з кароткімі ўсклікамі над узвышшам ільсністы сокал. Выходзіць да самай дарогі на ўзвышшы з жыта чырвоныя макі і сінія васількі. | 17.219999 | |
Шэрань. Я чую шмат слоў, бачу мноства людзей. | 8 | |
Усе яны кажуць, што трэба адрозніваць няшчырасць ад шчырасці, уяўнасць ад праўды, намер ад здзяйснення, | 10.45 | |
клопат пра аднаго сябе ад клопату пра ўсіх іншых. Але цяпер зіма. І словы, і людзі, | 11.4 | |
і ўсё наваколле захутаны ў шэрань. І сухадрэвіны не адрозніваюцца ад дрэў. | 9.62 | |
Яны. Людзі, што мне сустрэліся ўчора і пазаўчора, | 8.45 | |
і што сустракаюцца сёння. Уваходзяць яны ў мой лёс, быццам яны — гэта я таксама. | 8.71 | |
Нават калі я адводжу вочы, яны ўсё адно глядзяць на мяне. Нават калі не растульваю вуснаў, яны ўсё адно ўступаюць са мною ў размову. | 12.3 | |
Вось яны, вось. То хаваюцца ў цёмнай нетры майго забыцця, то аб'яўляюцца на белым полі маёй увагі. | 9.39 | |
Але чаму з разнастайнага мноства яны? Чаму менавіта яны? | 9.96 | |
Вандроўны горад. Шумяць вершаліны дрэў. Неба зацягваецца смугою, ушчыняецца дождж. | 13.78 | |
Я не хаваюся ад дажджу, не зважаю на дождж. Я гляджу за вялікае поле, дзе бурштынава-жоўтаю светлынёю зорыцца небасхіл, на адзіна-празрысты шматок сярод хмурна-сінечы. | 16.690001 | |
Там, быццам мачты дзівоснага карабля, акрэсліліся званіцы, шпічастыя дахі, вежы, акрэсліўся горад, | 12.87 | |
які я шукаю па ўсёй зямлі, горад, што выплыў з людской надзеі. Хіба ўвесь шлях чалавека абмежаваўся зямлёй? | 12.73 | |
Хіба ўвесь сэнс чалавека замкнуўся наўколлем? Хіба мае моц і вагу адно толькі тая думка, якая засціць? | 11.93 | |
Дождж прабівае дарожны пыл, хвошча па дрэвах, траве, будынках, руччамі цурчыць па равах. | 8.88 | |
А за вялікім полем ззяе бурштынава-жоўтая светлыня і быццам кагосьці чакае, | 8.58 | |
узвышаецца горад. Горад, якога няма на зямлі. Горад, які вандруе. | 11.38 | |
Восень. Дождж то ўшчыняецца, то замірае. | 8.49 | |
У глейкія жоўтыя лужы глядзіць невідушчае неба. Купка згалелых, нібы жабракоў, стаўбуроў кукурузы тоўпіцца ля дарогі. | 15.19 | |
Яшчэ лагчыны і ўзмежкі хваляцца зыркаю зелянінай, і свежую шчодрую чырванню адсвечваецца ралля. | 10.47 | |
Але прастора — прагал. Але наваколле — ростань. | 8.13 | |
Вяртаюцца з поля павольнай хадою разам бабуля і ўнук. | 7.97 | |
Голас. Гукаю і чую свой голас. Ён займае і гул ракі, і водгулле грамады, і цішу далёкага лесу. | 18.07 | |
І пакуль ён гучыць і ўсюды прыняты і заахвочаны ўсюды, мае адвагу і моц гучаць. | 11.58 | |
У гэтай краіне ён не чужы і не свой, а сама заснаваная мной краіна. | 11.89 | |
Горад. Горад горды і высакародны. Ён стаіць на высокім месцы, на ўзгорку, на грудзе, | 13.04 | |
і адгароджваючыся ад навакольнага асяродка вежамі і сцяною, не адлучаецца ад яго, а вылучаецца з яго, як яго цэнтр, сярэдзіна, сарцавіна. | 15.02 | |
Ён — бесперапыннае пераўтварэнне дольняга ў горнае, мінулага ў градучае. | 8.73 | |
Ён — іхнія народзіны, і таму ўсе позіркі скіроўваюцца да яго, і таму ўсе дарогі сыходзяцца ў ім. | 8.74 | |
І таму ўсім крывічам і радзімічам ён нібы ўзнагарода, родны і дарагі. | 8.35 | |
Горад загартаваны ў горне розных нягод і прыгод. Ён перагараджае ордэну і ардзе дарогу да валадарства, | 9.82 | |
і калі на ўсё горла ворагі прадракаюць: «Гора гораду!», і абрушваюць на яго град камянёў і стрэлаў, горад адказвае ім пагардай. | 13.46 | |
Да горада горнуцца вёскі, лясы, пасады, палі, агароды, і ён з'ядноўвае іх у радзіму. | 9.26 | |
А разнаісную грамаду смердаў, рамеснікаў, гандляроў гуртуе ў народ. І нават калі горад знішчаецца дашчэнту, | 12.96 | |
згарае да гарадзішча, народ і радзіма становяцца тым радовішчам, з якога ён адраджаецца зноўку. | 11.79 | |
У горадзе валадарыць Рагвалод. Горад радуецца Рагнедзе. | 9.11 | |
Дарожныя знакі. Мы на шляхах. З рэчаіснасці, дзе ўсё змяняецца то паступова, то раптам, | 11.34 | |
у рэчаіснасць, якая прыцягвае нашу бязмоўную і невідушчую ўвагу, нібы магнітную стрэлку полюс, і ў абсядзе якой мы робімся тымі, кім ёсць. | 14.64 | |
Мы паміраем на ноч, але не належым ночы. Уваскрасаем на дзень, але не належым дню. | 10.26 | |
Нашы малыя жыцці і нашы малыя смерці выводзяць нас у наступнасць, дзе мы адчуваем, распазнаём, што мы тут ужо былі. | 12.4 | |
Як рухаецца па складах і па словах увага, каб прачытаць урэшце завершаны сказ, гэтак чытаем без перастанку мы самі сябе. | 11.11 | |
І як важна пры гэтым не схібіць, не зблытацца, не запнуцца, а ўсё прачытаць па парадку і цалкам засвоіць нам скіраваны змест. | 13.21 | |
З глыбіняў вякоў узнікаюць і зноўку знікаюць дарожныя знакі, людзі, што сустракаюцца нам на нашых шляхах. | 13.07 | |
Маланка.
Тады, калі я ўвайшоў у бажніцу | 7.58 | |
і, зачыніўшы дзверы, стаў гутарыць з небам, з неба раптоўна ўпала маланка і раскалола бажніцу на двое. | 12.32 | |
Людзі, якія прыйшлі на світанні, адбудавалі з адной яе палавіны бажніцу світання. | 8.92 | |
А людзі, якія прыйшлі на змярканні, адбудавалі з другой палавіны бажніцу змяркання. | 9.23 | |
«Хадзі да нас, — заклікаюць мяне адны. — Гэта ж твая бажніца. Ты зноў тут зможаш казаць свае словы да неба». | 12.59 | |
«Хадзі да нас, — пераймаюць мяне другія. — Гэта твая бажніца. Ты зноўку тут зможаш слухаць, што кажа неба». | 12.32 | |
А я ўсё стаю на тым самым месцы, здранцвелы, уражаны, праяснёны, | 9.67 | |
ня маючы мовы, каб гаварыць з маланкаю у сэрцы. | 7.52 | |
Палёт. Дакуль мне яшчэ трываць? Птах, з якім я лячу праз імглістую бездань часу, зняволіў вызваленне, | 14.71 | |
са скрухі ў радасць, з цемры ў светлыню, паварочвае да мяне галаву і кажа: | 8.55 | |
«Датуль, пакуль хопіць часу. Датуль, пакуль хопіць цябе самога. Датуль, пакуль хопіць нас». | 12.02 | |
Я кармлю птаха сваім целам, паю сваёю крывёю і перастаю ўжо адрозніваць, дзе ён, а дзе я, а дзе час. | 13.86 | |
Усё загойваецца на мне маё цела, усё аджывае ўва мне мая кроў, усё патрабуе птах сабе новай ежы. | 11.48 | |
І ўсё доўжыцца праз стагоддзі наш нерухомы палёт. | 7.62 | |
Парог. Парог урос у зямлю, струхлеў. | 7.32 | |
Я б'ю па парозе нагою, з яго сыплецца парахня. Але гэткі ён толькі зверху, далей ён трывалы, | 10.9 | |
далей ён моцны, і шашаль яго не стачыў, і цвіль яго не збуцвела. «О, яму безліч гадоў», — кажа брат. | 12.63 | |
І высечаны ён з дрэва, якога цяпер няма ўжо, са шчырага дрэва. І высечаны людзьмі, якіх гэтаксама няма. | 12.59 |
Аўтар / Author: Алесь Разанаў
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Аўдыё нарэзана з арыгінальнага запісу ў зыходнай частаце дыскрэтызацыі (native), мона, фрагменты да 30 секунд. Частка калекцыі Belarusian Audiobooks (native).
| Радкоў у датасеце | 106 |
| Працягласць | 20 хв |
| Частата дыскрэтызацыі | 44100 Hz |
| Каналы | мона |
| Даўжыня фрагмента | да 30 с |
Кожны радок змяшчае:
audio — аўдыёфрагмент (native SR, мона, ≤30 с)text — транскрыпцыя (Gemini + двайное ASR выраўнаванне)duration — даўжыня фрагмента ў секундахАўдыёкніга разбіта на фрагменты (≤30 с) і нарэзана з арыгінальнага аўдыё ў зыходнай якасці. На краях кожнага фрагмента застаецца ≤200 мс арыгінальнай цішыні плюс 100 мс сінтэзаванай. Упэўненасць выраўнавання транскрыпцыі ≥ 0.95.
| Кластар | speaker_01 |
| Ацэнка падабенства (сярэдняя) | 0.878 |
Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).
CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.