Dataset Viewer
Auto-converted to Parquet Duplicate
audio
audioduration (s)
8.85
15.2
text
stringlengths
36
136
Адліга. Жоўтыя ліхтары, туман, гракаюць гракі ў парку.
І дрэвы гатовы паверыць, што ўжо не будзе зімы. Нешта скранулася ў наваколлі, нешта адтала.
І намагацца ўжо дужа не трэба, і засцерагацца дужа не трэба. Сталі спрыяць акалічнасці неспадзявана.
Зрабілася ўсё бліжэй, зрабілася ўсё прасцей. Жыццё пачало атрымлівацца само сабою.
Пятая пара года — адліга. Што забіралі ўсе іншыя поры, яна вяртае.
І зноў магчыма сустрэча, і зноў магчымае шчасце, і зноў магчымае неўміручасць.
Высачы момант і азірніся. І ў гэты кароткі прамежак ты ўбачыш сябе, што не паспеў яшчэ стаць мінулым.
Высвечвала бяздонным дном, у акно ўзіралася, зынела, і ведзьмавала туманом, і летам бабіным звінела. Калі будзіла весялосць,
а прахаплюся, ты ўсё будзеш. І мне не ўцям, адкуль ты ёсць, адкуль пасля з'яўляцца будзеш.
Ты не ўмяшчаешся ў куток, дзе трызніць Буг, дзе Белавежа. Твае не вызначыць мне межы
і не намацаць твой выток. У свет балючы дабяла, у снежны свет мае ўсходы ідуць.
Там ты, там ты была. Ты ўся наводдалі заўсёды.
Стары горад. На ацішэлых падворках, ля гонты і чарапіцы,
квітнее ружовы і белы бэз і асвятляе сваім цвіценнем, сваім разуменнем горад, што паглыбляецца ў даўніну.
Кашлаты дзядоўнік натоўпіцца каля паркана. Кожная лапушына — шаля, кожная лапушына — голас, кожная лапушына — далонь.
Наноў разважае зялёнае веча, наноў узважвае думная веча кошт смерці і кошт жыцця.
Пакінулі апошнія жыхары свае дамы-мураванкі, свае драўляныя хаты з аканіцамі і ліштвой,
і ўсё, што мелі, што нажывалі, што памяталі, што снілі, пабралі ў пярэбары, у перасяленне, у новы кут.
Ды нехта ўсё роўна сюды вяртаецца нядольна. Нешта ўсё роўна тут быццам колісь жыве. Тут раптам зазвоняць званы трывожна,
зацокаюць раптам падковы па бруку, раптам дзіця заплача, раптам некага нехта пакліча, і той адгукнецца ў адказ.
Тут пласт на пласце, на падмурку падмурак. Тут свае таямніцы, свой радавод, свой лад.
Тут нешта тоіцца, нешта хаваецца, нешта ўхіляецца ад разгляду.
Падводзіцца да старога горада вузкакалейка. Па старым горадзе ходзяць узброеныя патрулі.
Сховы. Падамся самаю простаю сцежкай, але пярэймуць крывыя.
Намацую самую важкую думку, але староннія зоймуць увагу. Памкнуся спаткацца сам-насам са смерцю, але апынуся ў сховах.
«Ты адшукаўся?» — кажуць яны. «Ты цяпер зноўку з намі?» «Навошта мне гэты ліхтар?» — пытаюся ў іх.
«Каб бачыць у цёмным змроку», — адказваюць мне яны. «Навошта мне гэтая плеўка-павязка?» «Каб бачыць у яркім бляску», — тлумачаць другія.
А мне хочацца глядзець проста. А мне хочацца разумець проста і проста жыць.
І бачыць светлае светлым, і бачыць цёмнае цёмным, праўдзівым — праўдзівае, крывое — крывым.
На белай, на чорнай, на шэрай зямлі малюю, сціраю і зноўку малюю сваё аблічча.
Узвышша. Выспела жыта і перайшло поле паволі з нізіны ва ўзвышша.
Тое, што здолела спраўдзіцца, спраўдзілася і зазірнула ў разгорнутае бязмежжа.
Тое, што здолела скласціся, склалася і аддало развазе празрыстую абалонку.
Тое, што здолела ўзняцца, ззаду пакінула лук і стрэлы і засталося без мэты.
Шэрань. Я чую шмат слоў, бачу мноства людзей.
Усе яны кажуць, што трэба адрозніваць няшчырасць ад шчырасці, уяўнасць ад праўды, намер ад здзяйснення,
клопат пра аднаго сябе ад клопату пра ўсіх іншых. Але цяпер зіма. І словы, і людзі,
і ўсё наваколле захутаны ў шэрань. І сухадрэвіны не адрозніваюцца ад дрэў.
Яны. Людзі, што мне сустрэліся ўчора і пазаўчора,
і што сустракаюцца сёння. Уваходзяць яны ў мой лёс, быццам яны — гэта я таксама.
Нават калі я адводжу вочы, яны ўсё адно глядзяць на мяне. Нават калі не растульваю вуснаў, яны ўсё адно ўступаюць са мною ў размову.
Вось яны, вось. То хаваюцца ў цёмнай нетры майго забыцця, то аб'яўляюцца на белым полі маёй увагі.
Але чаму з разнастайнага мноства яны? Чаму менавіта яны?
Там, быццам мачты дзівоснага карабля, акрэсліліся званіцы, шпічастыя дахі, вежы, акрэсліўся горад,
які я шукаю па ўсёй зямлі, горад, што выплыў з людской надзеі. Хіба ўвесь шлях чалавека абмежаваўся зямлёй?
Хіба ўвесь сэнс чалавека замкнуўся наўколлем? Хіба мае моц і вагу адно толькі тая думка, якая засціць?
Дождж прабівае дарожны пыл, хвошча па дрэвах, траве, будынках, руччамі цурчыць па равах.
А за вялікім полем ззяе бурштынава-жоўтая светлыня і быццам кагосьці чакае,
узвышаецца горад. Горад, якога няма на зямлі. Горад, які вандруе.
Восень. Дождж то ўшчыняецца, то замірае.
Яшчэ лагчыны і ўзмежкі хваляцца зыркаю зелянінай, і свежую шчодрую чырванню адсвечваецца ралля.
Але прастора — прагал. Але наваколле — ростань.
Вяртаюцца з поля павольнай хадою разам бабуля і ўнук.
І пакуль ён гучыць і ўсюды прыняты і заахвочаны ўсюды, мае адвагу і моц гучаць.
У гэтай краіне ён не чужы і не свой, а сама заснаваная мной краіна.
Горад. Горад горды і высакародны. Ён стаіць на высокім месцы, на ўзгорку, на грудзе,
Ён — бесперапыннае пераўтварэнне дольняга ў горнае, мінулага ў градучае.
Ён — іхнія народзіны, і таму ўсе позіркі скіроўваюцца да яго, і таму ўсе дарогі сыходзяцца ў ім.
І таму ўсім крывічам і радзімічам ён нібы ўзнагарода, родны і дарагі.
Горад загартаваны ў горне розных нягод і прыгод. Ён перагараджае ордэну і ардзе дарогу да валадарства,
і калі на ўсё горла ворагі прадракаюць: «Гора гораду!», і абрушваюць на яго град камянёў і стрэлаў, горад адказвае ім пагардай.
Да горада горнуцца вёскі, лясы, пасады, палі, агароды, і ён з'ядноўвае іх у радзіму.
А разнаісную грамаду смердаў, рамеснікаў, гандляроў гуртуе ў народ. І нават калі горад знішчаецца дашчэнту,
згарае да гарадзішча, народ і радзіма становяцца тым радовішчам, з якога ён адраджаецца зноўку.
У горадзе валадарыць Рагвалод. Горад радуецца Рагнедзе.
Дарожныя знакі. Мы на шляхах. З рэчаіснасці, дзе ўсё змяняецца то паступова, то раптам,
Мы паміраем на ноч, але не належым ночы. Уваскрасаем на дзень, але не належым дню.
Нашы малыя жыцці і нашы малыя смерці выводзяць нас у наступнасць, дзе мы адчуваем, распазнаём, што мы тут ужо былі.
Як рухаецца па складах і па словах увага, каб прачытаць урэшце завершаны сказ, гэтак чытаем без перастанку мы самі сябе.
І як важна пры гэтым не схібіць, не зблытацца, не запнуцца, а ўсё прачытаць па парадку і цалкам засвоіць нам скіраваны змест.
З глыбіняў вякоў узнікаюць і зноўку знікаюць дарожныя знакі, людзі, што сустракаюцца нам на нашых шляхах.
Маланка. Тады, калі я ўвайшоў у бажніцу
і, зачыніўшы дзверы, стаў гутарыць з небам, з неба раптоўна ўпала маланка і раскалола бажніцу на двое.
Людзі, якія прыйшлі на світанні, адбудавалі з адной яе палавіны бажніцу світання.
А людзі, якія прыйшлі на змярканні, адбудавалі з другой палавіны бажніцу змяркання.
«Хадзі да нас, — заклікаюць мяне адны. — Гэта ж твая бажніца. Ты зноў тут зможаш казаць свае словы да неба».
«Хадзі да нас, — пераймаюць мяне другія. — Гэта твая бажніца. Ты зноўку тут зможаш слухаць, што кажа неба».
А я ўсё стаю на тым самым месцы, здранцвелы, уражаны, праяснёны,
ня маючы мовы, каб гаварыць з маланкаю у сэрцы.
са скрухі ў радасць, з цемры ў светлыню, паварочвае да мяне галаву і кажа:
«Датуль, пакуль хопіць часу. Датуль, пакуль хопіць цябе самога. Датуль, пакуль хопіць нас».
Усё загойваецца на мне маё цела, усё аджывае ўва мне мая кроў, усё патрабуе птах сабе новай ежы.
І ўсё доўжыцца праз стагоддзі наш нерухомы палёт.
Парог. Парог урос у зямлю, струхлеў.
Я б'ю па парозе нагою, з яго сыплецца парахня. Але гэткі ён толькі зверху, далей ён трывалы,
далей ён моцны, і шашаль яго не стачыў, і цвіль яго не збуцвела. «О, яму безліч гадоў», — кажа брат.
І высечаны ён з дрэва, якога цяпер няма ўжо, са шчырага дрэва. І высечаны людзьмі, якіх гэтаксама няма.
Мы не ўваходзім у хату. У ёй жылі нашы дзяды, у ёй жылі прадзеды нашы.
А мы стаім на парозе, на шчырым парозе і адчуваем, што мы гэтаксама парог, да якога няма нас
і пасля якога няма. Ёсць месца ў набытку і месца ў страты.
Дзе растлумачыцца чалавеку, хто ён такі? Хаты чакаюць, што вернуцца людзі. Пыл ацярушваецца на парозе.
Калі мы са светам, мы супраць свету. Калі мы з прыродай, мы супраць прыроды.
Калі мы з родам, мы супраць роду. Мінулае тоіцца ў змроку, будучыня ў светлыні.

Зборнік

Аўтар / Author: Алесь Разанаў
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)

Частка калекцыі Ministerskija — выраўнаваныя аўдыёзапісы беларускіх аўдыёкніг з транскрыпцыямі.

Апублікаваных радкоў (HF) 93
Агулам у БД 106
Доўгасць аўдыё 0h21m
Парог даверу ≥ 0.95

Структура

Кожны радок змяшчае:

  • audio — аўдыёфрагмент (~15 с)
  • text — транскрыпцыя (Gemini + ASR выраўнаванне)
  • chunk_uid — унікальны ідэнтыфікатар фрагмента

Апрацоўка

Аўдыёкніга разбіта на кароткія фрагменты і выраўнавана з транскрыпцыямі з дапамогай Gemini і двух незалежных ASR-сістэм. Упэўненасць выраўнавання ≥ 0.95.

Дыктар / Speaker

Кластар speaker_01
Ацэнка падабенства (сярэдняя) 0.878
Найбліжэйшы датасет raisa_baravikova_vasmiradkou_i_output (0.93)

Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).

Downloads last month
42

Collection including fosters/ales_razanau_output