Dataset Viewer
Auto-converted to Parquet Duplicate
audio
audioduration (s)
8.24
16.1
text
stringlengths
19
190
Памяці сына Жэні. Частка першая. Раздзел першы.
Ад будкі, у якой жыве Сцяпан Птах, паўтары вярсты да станцыі і вярста да мястэчка.
Ля Птахавага пераезда дзве будкі, але адна даўно нежылая. Яна проста служыць сховішчам для рознага пуцейскага інструменту.
Некалі пераезд быў з шлагбаўмамі, вартаўніком, які жыў у другой будцы.
Але з таго часу, як насыпалі прамы пясчаны шлях і зрабілі галоўны пераезд у самім мястэчку, гэты згубіў значэнне.
Вартаўніка перавялі, шлагбаўмы знялі, машыны імчаць па шляху, а праз пераезд,
зварочваючы на прасёлкавую дарогу, толькі зрэдку прагрукае якая-небудзь фурманка.
Перабраўся сюды Сцяпан даўно, пакінуўшы стары бацькаў двор меншаму брату. Тут нарадзілася ў яго пяцёра дзяцей. Самы старэйшы сын, Міця,
радзіўся яшчэ на дзедавым котлішчы. Калі яму было тры гады, ён зваліўся з воза і зламаў левую нагу.
З таго часу Міця злёгку накульгваў. Другое дзіця, таксама хлопчыка, пераехаў цягнік.
Сцяпан Птах, мужчына вышэй сярэдняга росту, шыракаплечы, рабы, з чорнымі пукатымі вачыма,
па натуры чалавек неблагі. Крыўды ён не робіць нікому, калі не лічыць таўхатні і ляманту, што ўчыняе ва ўсіх мястэчковых крамах.
З мануфактурай, цукрам, а часам і з хлебам вузкавата, і каб што-небудзь здабыць, трэба выстаяць у чарзе.
Стаяць жа ў чэргах Сцяпану не выпадае. І калі ён, завітаўшы ў краму, натрапляе там на жаночы натоўп,
«За вамі хіба далікатна ўхопіш?» — ужо ля прылаўка гудзе абходчык прастуджаным басам.
Птах заўсёды крочыць па чыгунцы да сваёй будкі з дзвюма буханкамі пад пахай. Меней ён не носіць.
Сваю абходчыцкую службу Птах шануе і нясе спраўна, але не дае маху і на старане.
Сена ён накашвае трошкі болей, чым трэба яго карове і цялушцы, і зімою мае за гэта барыш.
На пралётах уздоўж чыгуначнай лініі ў дадатку да сціплага заробку абходчыка лапушыцца бульба. Добра родзіць і проса, і ячмень, і мак.
Лес пад бокам. Прайдзі на захад якую-небудзь вярсту па чыгунцы або па пыльным шляху, які ляжыць побач, і тут табе сасновы бор,
А падайся ў балоцісты гушчар, дык маліны і ажыны процьма.
Лепшая ягада — Птахава. Першы грыб — таксама яго. Дзеці ўмеюць не толькі есці. Яны, нібы пчолы, цягнуць у хату.
Летняй раніцай, калі густы, як малако, туман яшчэ вісіць над палямі і чыгункай, з будкі выходзяць дзеці са збанкамі і кошыкамі.
Дзеці ідуць чародкай, як гусі. Птах яшчэ забяспечвае станцыю венікамі і мётламі. За гэта асобная плата.
Не такая высокая, але яе хапае, каб справіць шкалярам новыя сарочкі і штаны.
Вопратку і абутак шкаляры зарабляюць сабе самі. Птах не п'е. Выпівае толькі з адным чалавекам —
леспрамгасаўскім шафёрам Іванам Гусоўскім. Для Івана ў хаце заўсёды хаваецца паўлітэрка.
Іван скідае некалькі грабовых плашак пад сасну. Ён шчыра клапоціцца аб тым, каб Птах зімой не замёрз у сваёй каменнай будцы.
«Болей ста пяцідзесяці шафёру не паложана, — гаворыць Іван, адводзячы Птахаву руку з бутэлькай. —
Разаб'ю машыну, траплю за дрот. А я яшчэ малады, мне жыць трэба». Івану,
ладнаму, шыракатвараму дзяцюку, пад трыццаць, але ён не жэніцца. Нямае ні свае хаты,
ні сталага месца жыхарства. Кідаюць яго з участка на ўчастак, і ездзіць ён па ўсіх дарогах раёна.
Але Птаху займець хату памагае. Не толькі грабовыя плашкі скідае Іван ля пераезда.
А прыцемкам, калі не цікуе чужое вока, і сасновыя бярвенні. Гэтыя бярвенні Птах перацягвае ў свой дворык,
хавае пад сухім бульбоўнікам, а калі іх набіраецца з дзясятак, з дапамогай таго ж самага Івана перапраўляе на бацькава дворышча.
Старэе ён сам, растуць дзеці, а служба і будка не вечныя, трэба думаць і пра ўласны прытулак.
Бярвенняў і плашак Іван не скідае толькі тады, калі побач з ім у кабіне сядзіць леспрамгасаўскі прыёмшчык Крамер,
высокі, маўклівы, з шэрым насатым тварам. Прыёмшчык усё-такі начальства, і яго трэба асцерагацца.
Увогуле птахава сядзіба на вясёлым месцы. Люду тут паварочваецца за дзень процьма. Яшчэ на золку
паўз будку шыбуюць у лес местачкоўцы. Ідуць кожны па сваёй патрэбе: хто па ягады, хто па грыбы,
хто нарваць мяккага вішу на сяннік, а хто неўзаметку, патаемна ад лесніковага вока
ўкасіць між кустоў якапу сена. Гадзін у восем з рогатам і крыкам падыходзіць да пераезда рамонтная брыгада.
Калгаснікі на фурманках вязуць нарыхтоўку: свіней, малако ў бліскучых бітонах, гародніну і садавіну.
Пешыя найбольш спяшаюцца па асабістых патрэбах: прадаць яйкі і сушаныя грыбы, да пракурора ці ў райвыканкам са скаргай, у амбулаторыю да ўрача.
Хлопчыкі і дзяўчаткі, якія, можа, упершыню ў жыцці адважыліся адмераць доўгія кіламетры ад сваёй вёскі да мястэчка, ідуць купляць падручнікі.
У гэты ранішні час пераезд становіцца людным, бойкім, безупынна звініць ланцуг, і ў прорву бяздоннага
ацэментаванага калодзежа з громам ляціць акаваная жалезнымі абручамі драўлянае вядро.
Пад сасной абуваюцца маладзіцы і дзяўчаты, якія, шануючы абутак, дагэтуль ішлі босыя. Тыя, хто едзе, кіруюцца звычайна пыльным шляхам,
а пешыя стараюцца збочыць на прасёлкавую дарогу, што весела віецца між жытоў і ячмянёў.
Пад поўдзень сутыкаюцца два дваротныя патокі. Местачкоўцы вяртаюцца з лесу, вяскоўцы з мястэчка.
Гадзінам к пяці завяршае свой рабочы дзень стомленая і цяпер не вельмі гаманкая рамонтная брыгада.
Цішыня гэтая, вядома, не надоўга. На ўсход і захад амаль праз кожныя поўгадзіны
па дзвюх сталёвых каляях грымяць цягнікі. Цягнікі розныя: таварныя і пасажырскія,
доўгія да сарака вагонаў з двума лакаматывамі ў галаве, і кароткія — паравоз і два-тры вагоны.
Адны цягнікі праносяцца паўз будку як вецер, зацягваючы перад семафорам настойлівы жалезны крык, патрабуючы зялёнай вуліцы.
Другія, ведаючы, што станцыю ім сходу не праскочыць, ужо ля будкі пачынаюць замаруджваць бег, колы іх вагонаў гучней ляскочуць на стыках,
а кандуктар, які да гэтага сядзеў на тормазе задняга вагона, устае і працірае запарушаныя пылам вочы.
І заўсёды ў такія хвіліны яго твар сур'ёзны. Да цягнікоў у будцы прывыклі не толькі людзі, а і жывёла.
Пярэстая абходчыкава рагуля, якая пасецца ля чыгункі, зачуўшы гул цягніка, адыходзіць ад палатна ўсяго на два-тры метры. Цялушка,
па нявопытнасці, адбягае трохі далей. Не могуць прызвычаіцца да жалезнага груку толькі птушкі.
Дзе б яны ні сядзелі — на сасне, у кустах, на тэлеграфным дроце, — часцей за ўсё пры набліжэнні цягніка ўзлятаюць у паветра.
Вечарам, калі спадае летняя спёка, на пераездзе паяўляецца палявы вартаўнік Кузьма Шнапс.
Прозвішча ў Кузьмы інакшае, але яго лепш ведаюць пад гэтым, і ён не крыўдуе, калі яго так завуць.
Шлях Шнапса да сваіх уладанняў заўсёды ляжыць праз птахаў пераезд. «Жывеш, Сцяпан?» — вітае ён абходчыка.
«Жыву. А што мне зробіцца?» «Ну, то жыві! Толькі як ты трываеш у такім груку і тлуме? Я б і дня не сцярпеў.
Вось пайду, лягу пад капу, і ўся мая служба. Не пачую ні дудкі, ні шмуткі».
«Табе тваё, а мне маё. Ды і ціха тут. Поезд прайшоў і няма.
яе ж у вас столькі прападае. А я табе к зіме трохі газы прызапашу».
«Можна падкінуць». Пра што могуць гаварыць два вартаўнікі, з якіх адзін усю ноч будзе
хадзіць па рэйках, а другі, па-старэчаму накрыўшыся з галавой кажухом, спаць пад стогам?
Пра хлеб, пра надвор'е, пра мануфактуру, пра тое, што жыць на свеце яшчэ не так-та лёгка.
І стаіць у часе такіх гаворак над тасмужанымі палямі, над чыгункай вялікая вячэрняя цішыня.
Атуленае садамі і прысадамі, яно ўяўляецца зялёным востравам сярод залацістага збожжавага разліву.
Адзін толькі будынак выразна выдзяляецца на гэтым востраве — школа. Яе малочна-белы гмах вышэй хаты магазінаў,
вышэй самых высокіх таполяў і ліп, і таму міжволі прыцягвае ўвагу кожнага, хто дабіраецца да мястэчка.
Міця любіць глядзець на школу. Ён ведае месца, з якога яна відаць найлепш. Месца гэтае — грудок пад сасной.
Хлопец аблюбаваў яго яшчэ тады, калі школу толькі пабудавалі. І ходзіць Міця пад сасну заўсёды з кнігай.
Год назад, калі Міця закончыў сем класаў, бацька спытаў: «Што будзеш рабіць далей?
Я вучыўся толькі дзве зімы і нічога, сям'ю кармлю. Можа і табе хопіць навукі?»
Пайду ў інстытут. Ты мне, тата, памажы гэтыя гады. Летам гуляць не буду, паступлю ў рамонтнікі.
Сцяпан Птах з павагай зірнуў на старэйшага сына, худзенькага, шчупленькага, які разважаў так па-даросламу.
Бацьку Міця сказаў праўду. А наогул ён зацяты хлопец і сваімі планамі дзеліцца не з кожным.
Магчыма, на яго характары пакінула свой след ранняе калецтва, жыццё наводшыбе.
Тым не менш, ёсць у Міці сябры. І яны любяць прыходзіць у будку пад сасну. Найбліжэйшыя з іх —
Іван Лобік і Нупрэй Гіль. Дружаць яны даўно. Хлопцы вучацца ў дзясятым класе, Міця ў дзявятым.
Калі пачынаўся навучальны год, Міця быў толькі ў восьмым, адстаючы ад таварышаў на цэлых два класы.
Да апошняга месяца ніхто, акрамя Лобіка і Гіля, не ведаў, што Міця, вучачыся ў восьмым, самастойна рыхтуецца за дзявяты.
Хлопцы трымалі тайну надзейна. Іван памагаў па матэматыцы, прагрэсіі, лагарыфмы, сінусы і косінусы Міця асвоіў, як мае быць.
Усю зіму то Міця хадзіў у пахілую Іванаву хату на вакзальную вуліцу, то Іван сам крочыў да яго на будку.
Нупрэй памагаць не меў часу. Ён у школе актывіст, сакратар камсамольскай арганізацыі, а таксама селькор.
Міцеў трыумф пачаўся ў красавіку, калі ён занёс дырэктару заяву з просьбай прыняць экзамены за тры чвэрці дзявятага класа.
прыняць экзамены экстэрнам. У першы дзень, калі Міцю перавялі ў дзявяты,
там адразу было тры кантрольных: па алгебры, рускай літаратуры і нямецкай мове. Настаўнікі правяралі яго работы адразу, як толькі ён клаў іх на стол.
Да канца ўрокаў было вядома, што па ўсіх трох прадметах ён атрымаў вышэйшую адзнаку.
выйшаўшы за абсягі школы, пракацілася па ўсім раёне.
Знешне птахаў пераезд вайну сустрэў спакойна. Амаль нічога не змянілася ні ў размеранным ходзе яго жыцця, ні ў наваколлі.
Па рэйках на захад па-ранейшаму нясуцца цягнікі, і іх стала цяпер яшчэ больш, чым у мірны час.
Вязуць яны новыя палкі, дывізіі, новую тэхніку. Ноччу цягнікі ідуць без агнёў.
За тры вярсты на захад ад птахавай будкі адкрылі блокпост. У ім дзяжураць сігналісты. Прафесія раней нечуваная на маленькай станцыі.
З іх Асавеяхім стварыў баявую дружыну. Хлопцы і дзяўчаты парамі вандруюць па палатне ад будкі да самага лесу.
End of preview. Expand in Data Studio

AudioSet Pipeline Output

Shard-based dataset export published by AudioSetPipeline.

Downloads last month
10