Belarusian Audiobooks (native)
Collection
Belarusian audiobook speech, native sample rate, mono, chunks up to 30s, with audio/text/duration and aligned transcriptions. • 69 items • Updated
audio audioduration (s) 4.62 29 | text stringlengths 22 328 | duration float32 4.62 29 |
|---|---|---|
Белы клык. Аповесць Джэка Лондана. | 6.07 | |
Частка першая. Па слядах здабычы. | 6.28 | |
Цёмны хваёвы лес стаяў нахмурыўшыся па абодвух берагах замёрзлай ракі. | 8.13 | |
Вецер, які пранёсся нядаўна, сарваў з дрэў | 5.64 | |
белую намаразь, і ў надыходзячым змроку яны хіліліся адно да аднаго, чорныя і злавесныя. | 13.33 | |
Глыбокая цішыня панавала навокал. Гэта была глуш, | 7.64 | |
дзікая паўночная глуш з абледзянелым сэрцам. | 6.46 | |
і кідала ёй выклік. Па замёрзлай рацэ прабіралася запрэжка ездавых сабак. | 8.08 | |
Ускудлачаная поўсць іх заінела на марозе, дыханне застывала ў паветры, | 7.5 | |
клубы пары асядалі ў сабак на скуры, пакрываючы яе крышталямі намаразі. | 7.94 | |
Сабакі былі ў скураной вупражцы, скураныя пастронкі ішлі ад яе да саней, якія цягнуліся ззаду. | 11.46 | |
Сані без палазоў, з моцнай бярозавай кары, | 5.54 | |
усёй паверхняй ляжалі на снезе. Пярэдняя частка іх была загнута ўгору, як скрутак, | 7.83 | |
каб прамінаць мяккі снег, які хваляй узнімаўся перад санямі. | 6.08 | |
На санях стаяла моцна прывязаная доўгая вузкая скрыня. | 6.9 | |
Былі там і іншыя рэчы: коўдры, сякера, кафейнік, патэльня, | 7.37 | |
але перш за ўсё звяртала на сябе ўвагу доўгая вузкая скрыня, якая займала большую частку саней. | 11.74 | |
Наперадзе сабак на шырокіх лыжах з цяжкасцю рухаўся чалавек. | 5.42 | |
За санямі цягнуўся другі. На санях у скрыні ляжаў трэці, | 8.28 | |
для якога ўсякая праца была скончана, якога перамагла і знішчыла паўночная пустыня. | 10.37 | |
Трэці быў ужо не здольны ні рухацца, ні змагацца. | 6.05 | |
Паўночная пустыня не любіць руху. Яна замарожвае ваду, каб спыніць яе бег да мора. | 8.1 | |
Яна высмоктвае сокі з дрэва, і яго магутнае сэрца дубее ад сцюжы. | 6.73 | |
Але з асаблівай раз'юшанасцю і лютасцю паўночная пустыня ламае ўпартасць чалавека, | 9.76 | |
таму што чалавек — самая мяцежная істота ў свеце, якая паўстае супраць закона, які гаворыць, што ўсякі рух нарэшце павінен спыніцца. | 14.66 | |
І вось наперадзе і ззаду саней ледзь ішлі два бясстрашныя і непакорлівыя чалавекі, у якіх яшчэ не згасла жыццё. | 13.98 | |
Іх адзенне было зроблена з футры і мяккай дубленай скуры. | 5.9 | |
На вейкі, шчокі і губы густа наліплі крышталікі намаразі ад замерзлага на паветры дыхання. | 9.78 | |
Твары іхнія цяжка было разгледзець, яны ішлі моўчкі, зберагаючы дыханне для хадзьбы. | 8.14 | |
Незвычайная маўклівасць акружала іх з усіх бакоў. | 7.2 | |
Мінула гадзіна, мінула другая. Бледнае святло кароткага цьмянага дня пачало гаснуць, калі ў навакольнай цішыні пачулася слабае, аддаленае выццё. | 18.34 | |
але не зніжаючы сілы, а потым паступова замерла. | 6.94 | |
У ім чуліся нейкая панурая лютасць і азвярэнне голаду. | 9.14 | |
Чалавек, які ішоў наперадзе, павярнуўся, злавіў позірк таго, які цераз сілу ішоў ззаду саней, | 9.98 | |
і абодва яны кіўнулі адзін аднаму. І зноў цішыню парушыла прарэзлівае выццё. | 8.93 | |
Яны прыслухаліся, каб вызначыць кірунак гуку. Ён далятаў аднекуль ззаду, з тых снежных прастораў, якія толькі што прайшлі. | 12.47 | |
Неўзабаве пачулася выццё ў адказ. Яно таксама даносілася аднекуль ззаду, але на гэты раз лявей. | 9.65 | |
За намі гоняцца, Біл, — сказаў той, што ішоў наперадзе. | 6.26 | |
Дзічыны мала, — адказаў яго таварыш. Вось ужо колькі дзён я не бачыў ні аднаго трусінага следу. | 11.52 | |
Яны змоўклі, але ўсё яшчэ напружана прыслухоўваліся да выцця, якое кожную хвіліну чулася ззаду іх. | 10.34 | |
Як толькі сцямнела, яны павярнулі сабак да невялічкай кучкі хвоек на беразе ракі і зрабілі прывал. | 11.3 | |
Труна, пастаўленая каля агню, з'яўлялася для іх сталом і лаўкай. | 8.53 | |
Збіўшыся ў кучу па другі бок агню, сабакі раўлі і грызліся, але не выказвалі ніякага жадання ўцячы ў цемру. | 10.54 | |
Нешта яны ўжо вельмі ціснуцца да агню, — заўважыў Біл. | 6.55 | |
Генры, прысеўшы на кукішкі перад агнём, стараючыся прымасціць кафейнік з кавалкам лёду, кіўнуў галавой. | 9.76 | |
Загаварыў ён толькі пасля таго, як сеў на труну і пачаў есці. | 5.75 | |
Яны таксама сваю скуру берагуць. Ведаюць, што лепш з'есці, | 7.54 | |
чым яго самога з'ядуць. Сабак не ашукаеш. | 6.11 | |
Біл паківаў галавой. Хто іх ведае. | 5.53 | |
Таварыш паглядзеў на яго з цікавасцю. Першы раз чую, каб ты сумняваўся ў іх розуме. | 8.61 | |
Генры, а ты не заўважыў, як сабакі грызліся, | 6.25 | |
Колькі ў нас сабак, Генры? Шэсць. Дык вось. | 6.67 | |
Я ўзяў шэсць рыб з мяшка. Даў кожнаму сабаку па рыбіне. | 7.83 | |
Аднаму не хапіла, Генры. Няправільна падлічыў. | 6.53 | |
У нас шэсць сабак, — паўтарыў той. Я дастаў шэсць рыб. | 6.01 | |
Аднавухаму рыбы не хапіла. Мне прыйшлося дастаць яшчэ адну рыбу. | 7 | |
У нас толькі шэсць сабак, — сказаў Генры. Генры, я не кажу, што ўсе былі сабакі. Але толькі іх было сем. | 12.65 | |
Генры перастаў жаваць, паглядзеў праз агонь на сабак і пералічыў іх. Зараз там толькі шэсць. | 9.17 | |
Гэта як разумець? А так, што ад гэтай паклажы, якую мы вязём, ты сам не свой зрабіўся. Вось табе ўсё і здаецца бог ведае што. | 11.52 | |
Я пра гэта ўжо думаў, — сказаў Біл. Як толькі ён пабег, я адразу зірнуў на снег і ўбачыў сляды. | 11.72 | |
Потым падлічыў сабак, іх было шэсць. Сляды засталіся на снезе. Хочаш глянуць? Пойдзем, пакажу. | 11.77 | |
Генры нічога не адказаў і моўчкі жаваў. З'еўшы боб, | 6.93 | |
ён запіў яго кубкам кавы. Выцер рот тыльным бокам рукі і сказаў: | 7.25 | |
Значыць, ты думаеш, што гэта… Працяглае тужлівае выццё, дзікае і сумнае, якое данеслася аднекуль з цемнаты, перарвала яго словы. Ён моўчкі прыслухаўся. | 17.07 | |
Гэта адкуль? Адтуль. Біл кіўнуў. | 6.31 | |
Як ні круціся, больш нічога не прыдумаеш. Ты ж сам чуў, якую грызню ўзнялі сабакі. | 10.16 | |
Працяглае выццё чулася ўсё часцей і часцей, здалёк даносіліся скавытанні ў адказ, і цішыня ператварылася ў сапраўднае пекла. | 13.46 | |
Выццё неслася з усіх бакоў, і сабакі ад страху збіліся ў кучы так блізка да агню, што агонь падпальваў ім поўсць. Біл падкінуў у агонь дроў і закурыў люльку. | 13.62 | |
Я бачу, ты зусім засумаваў, — сказаў Генры. | 6.43 | |
Ён куды шчаслівейшы за нас з табой. І Біл паказаў на трэцяга чалавека, ткнуўшы пальцам у труну, на якой яны сядзелі. | 11.56 | |
Ай, калі мы з табой памром, Генры, добра, калі хоць кучка каменяў будзе ляжаць над нашымі целамі, каб іх не зжэрлі сабакі. | 14.44 | |
У нас няма ні сваякоў, ні грошай, — дадаў Генры. Наўрад ці нас з табой | 8.12 | |
павязуць хаваць у такую далечыню. Чаго я, ну, не магу ніяк зразумець, | 8.64 | |
Генры, навошта такому чалавеку, які быў у сябе на радзіме не то лордам, | 7.93 | |
не то чымсьці накшталт гэтага, і не клапаціўся ні аб ядзе, ні аб цёплых коўдрах, | 8.87 | |
навошта такому чалавеку спатрэбілася шнарыць на краі свету па гэтай усімі забытай краіне? | 10.96 | |
Так, калі б ён застаўся дома, | 5.53 | |
ён дажыў бы да пачцівай старасці, — згадзіўся Генры. | 6.95 | |
Замест гэтага ён працягнуў руку ў цемру, якая сцяной насоўвалася на іх з усіх бакоў. У цемры нельга было разгледзець выразу абрысаў. | 12.01 | |
Была відаць толькі пара вачэй, якія гарэлі, як вуголле. | 8.28 | |
Кіўком галавы Генры паказаў на другую пару вачэй, на трэцюю. | 6.12 | |
Кола вогненных вачэй звужалася каля іх стаянкі. Час ад часу якая-небудзь пара вачэй рухалася альбо знікала, каб зноў з'явіцца праз секунду. | 11.62 | |
Трывога сабак расла, раптам ахопленыя страхам, яны збіліся ў кучу амаль ля самага агню, падпаўзлі да ног людзей і прыціснуліся да іх. У штурханіне адзін сабака трапіў у агонь, ён завішчаў ад болю і страху, і ў паветры запахла паленай поўсцю. | 24 | |
Ад гэтай мітусні кола вачэй на хвіліну трывожна зарухалася і нават крыху адступіла назад. | 7.47 | |
Але як толькі сабакі супакоіліся, яно зноў апынулася на ранейшым месцы. | 7.41 | |
Дакурыўшы люльку, Біл дапамог свайму спадарожніку раскласці футравую пасцель | 8.5 | |
і коўдру паверх хваёвага галля, якое ён яшчэ да вячэры накідаў на снег. | 8.45 | |
Колькі ў цябе засталося патронаў? Тры. | 5.25 | |
А трэба было б трыста, я б ім паказаў, д'яблам. | 6.7 | |
Ён злосна пагразіў кулаком у бок вогненных вачэй і пачаў клапатліва ўладжваць перад агнём макасіны. | 8.31 | |
Калі толькі гэтыя халады мінуць. Вось ужо два тыдні, як стаяць маразы ў пяцьдзесят градусаў. | 9.22 | |
Не трэба было пускацца ў гэтае падарожжа, Генры. | 6.28 | |
Не падабаецца яно мне. Мне неяк не па сабе. Прыехаць бы ўжо хутчэй і справе канец. Апынуцца б нам з табой зараз ля каміна ў форце Мак-Гэры, | 15.49 | |
Генры прабурчаў нешта і пачаў класціся спаць. | 5.64 | |
Ён ужо пачаў драмаць, але голас таварыша разбудзіў яго. Паслухай, Генры, чаму сабакі не накінуліся на таго, прышлага, | 10.45 | |
якому таксама дасталася рыбіна? Вось што мяне непакоіць. | 6.63 | |
Пакінь балбатаць, засні. Раніцай устанеш, як ні ў чым не бывала. Пякотка ў цябе, таму ты і непакоішся. | 10.32 | |
Яны спалі адзін каля аднаго пад агульнай коўдрай, цяжка дыхаючы. Агонь патух, кола вогненных вачэй, якое | 10.24 | |
ачапіла стаянку, змыкалася ўсё цясней і цясней. | 7.73 | |
Сабакі са страху збіліся кучай і раз-пораз пагражаючы раўлі, калі якая-небудзь пара вачэй падбіралася занадта блізка. | 10.96 |
Аўтар / Author: Джэк Лондан
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Аўдыё нарэзана з арыгінальнага запісу ў зыходнай частаце дыскрэтызацыі (native), мона, фрагменты да 30 секунд. Частка калекцыі Belarusian Audiobooks (native).
| Радкоў у датасеце | 2,056 |
| Працягласць | 5 гадз 20 хв |
| Частата дыскрэтызацыі | 44100 Hz |
| Каналы | мона |
| Даўжыня фрагмента | да 30 с |
Кожны радок змяшчае:
audio — аўдыёфрагмент (native SR, мона, ≤30 с)text — транскрыпцыя (Gemini + двайное ASR выраўнаванне)duration — даўжыня фрагмента ў секундахАўдыёкніга разбіта на фрагменты (≤30 с) і нарэзана з арыгінальнага аўдыё ў зыходнай якасці. На краях кожнага фрагмента застаецца ≤200 мс арыгінальнай цішыні плюс 100 мс сінтэзаванай. Упэўненасць выраўнавання транскрыпцыі ≥ 0.95.
| Кластар | speaker_02 |
| Ацэнка падабенства (сярэдняя) | 0.879 |
Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).
CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.