Dataset Viewer
Auto-converted to Parquet Duplicate
audio
audioduration (s)
5.87
15.6
text
stringlengths
22
191
Белы клык. Аповесць Джэка Лондана.
Частка першая. Па слядах здабычы.
Цёмны хваёвы лес стаяў нахмурыўшыся па абодвух берагах замёрзлай ракі.
Вецер, які пранёсся нядаўна, сарваў з дрэў
белую намаразь, і ў надыходзячым змроку яны хіліліся адно да аднаго, чорныя і злавесныя.
Глыбокая цішыня панавала навокал. Гэта была глуш,
дзікая паўночная глуш з абледзянелым сэрцам.
і кідала ёй выклік. Па замёрзлай рацэ прабіралася запрэжка ездавых сабак.
Ускудлачаная поўсць іх заінела на марозе, дыханне застывала ў паветры,
клубы пары асядалі ў сабак на скуры, пакрываючы яе крышталямі намаразі.
Сабакі былі ў скураной вупражцы, скураныя пастронкі ішлі ад яе да саней, якія цягнуліся ззаду.
Сані без палазоў, з моцнай бярозавай кары,
усёй паверхняй ляжалі на снезе. Пярэдняя частка іх была загнута ўгору, як скрутак,
каб прамінаць мяккі снег, які хваляй узнімаўся перад санямі.
На санях стаяла моцна прывязаная доўгая вузкая скрыня.
Былі там і іншыя рэчы: коўдры, сякера, кафейнік, патэльня,
але перш за ўсё звяртала на сябе ўвагу доўгая вузкая скрыня, якая займала большую частку саней.
Наперадзе сабак на шырокіх лыжах з цяжкасцю рухаўся чалавек.
За санямі цягнуўся другі. На санях у скрыні ляжаў трэці,
для якога ўсякая праца была скончана, якога перамагла і знішчыла паўночная пустыня.
Трэці быў ужо не здольны ні рухацца, ні змагацца.
Паўночная пустыня не любіць руху. Яна замарожвае ваду, каб спыніць яе бег да мора.
Яна высмоктвае сокі з дрэва, і яго магутнае сэрца дубее ад сцюжы.
Але з асаблівай раз'юшанасцю і лютасцю паўночная пустыня ламае ўпартасць чалавека,
Іх адзенне было зроблена з футры і мяккай дубленай скуры.
На вейкі, шчокі і губы густа наліплі крышталікі намаразі ад замерзлага на паветры дыхання.
Твары іхнія цяжка было разгледзець, яны ішлі моўчкі, зберагаючы дыханне для хадзьбы.
Незвычайная маўклівасць акружала іх з усіх бакоў.
але не зніжаючы сілы, а потым паступова замерла.
У ім чуліся нейкая панурая лютасць і азвярэнне голаду.
Чалавек, які ішоў наперадзе, павярнуўся, злавіў позірк таго, які цераз сілу ішоў ззаду саней,
і абодва яны кіўнулі адзін аднаму. І зноў цішыню парушыла прарэзлівае выццё.
Яны прыслухаліся, каб вызначыць кірунак гуку. Ён далятаў аднекуль ззаду, з тых снежных прастораў, якія толькі што прайшлі.
Неўзабаве пачулася выццё ў адказ. Яно таксама даносілася аднекуль ззаду, але на гэты раз лявей.
За намі гоняцца, Біл, — сказаў той, што ішоў наперадзе.
Дзічыны мала, — адказаў яго таварыш. Вось ужо колькі дзён я не бачыў ні аднаго трусінага следу.
Яны змоўклі, але ўсё яшчэ напружана прыслухоўваліся да выцця, якое кожную хвіліну чулася ззаду іх.
Як толькі сцямнела, яны павярнулі сабак да невялічкай кучкі хвоек на беразе ракі і зрабілі прывал.
Труна, пастаўленая каля агню, з'яўлялася для іх сталом і лаўкай.
Збіўшыся ў кучу па другі бок агню, сабакі раўлі і грызліся, але не выказвалі ніякага жадання ўцячы ў цемру.
Нешта яны ўжо вельмі ціснуцца да агню, — заўважыў Біл.
Генры, прысеўшы на кукішкі перад агнём, стараючыся прымасціць кафейнік з кавалкам лёду, кіўнуў галавой.
Загаварыў ён толькі пасля таго, як сеў на труну і пачаў есці.
Яны таксама сваю скуру берагуць. Ведаюць, што лепш з'есці,
чым яго самога з'ядуць. Сабак не ашукаеш.
Біл паківаў галавой. Хто іх ведае.
Таварыш паглядзеў на яго з цікавасцю. Першы раз чую, каб ты сумняваўся ў іх розуме.
Генры, а ты не заўважыў, як сабакі грызліся,
Колькі ў нас сабак, Генры? Шэсць. Дык вось.
Я ўзяў шэсць рыб з мяшка. Даў кожнаму сабаку па рыбіне.
Аднаму не хапіла, Генры. Няправільна падлічыў.
У нас шэсць сабак, — паўтарыў той. Я дастаў шэсць рыб.
Аднавухаму рыбы не хапіла. Мне прыйшлося дастаць яшчэ адну рыбу.
У нас толькі шэсць сабак, — сказаў Генры. Генры, я не кажу, што ўсе былі сабакі. Але толькі іх было сем.
Генры перастаў жаваць, паглядзеў праз агонь на сабак і пералічыў іх. Зараз там толькі шэсць.
Гэта як разумець? А так, што ад гэтай паклажы, якую мы вязём, ты сам не свой зрабіўся. Вось табе ўсё і здаецца бог ведае што.
Я пра гэта ўжо думаў, — сказаў Біл. Як толькі ён пабег, я адразу зірнуў на снег і ўбачыў сляды.
Потым падлічыў сабак, іх было шэсць. Сляды засталіся на снезе. Хочаш глянуць? Пойдзем, пакажу.
Генры нічога не адказаў і моўчкі жаваў. З'еўшы боб,
ён запіў яго кубкам кавы. Выцер рот тыльным бокам рукі і сказаў:
Гэта адкуль? Адтуль. Біл кіўнуў.
Як ні круціся, больш нічога не прыдумаеш. Ты ж сам чуў, якую грызню ўзнялі сабакі.
Працяглае выццё чулася ўсё часцей і часцей, здалёк даносіліся скавытанні ў адказ, і цішыня ператварылася ў сапраўднае пекла.
Выццё неслася з усіх бакоў, і сабакі ад страху збіліся ў кучы так блізка да агню, што агонь падпальваў ім поўсць. Біл падкінуў у агонь дроў і закурыў люльку.
Я бачу, ты зусім засумаваў, — сказаў Генры.
Ён куды шчаслівейшы за нас з табой. І Біл паказаў на трэцяга чалавека, ткнуўшы пальцам у труну, на якой яны сядзелі.
У нас няма ні сваякоў, ні грошай, — дадаў Генры. Наўрад ці нас з табой
павязуць хаваць у такую далечыню. Чаго я, ну, не магу ніяк зразумець,
Генры, навошта такому чалавеку, які быў у сябе на радзіме не то лордам,
не то чымсьці накшталт гэтага, і не клапаціўся ні аб ядзе, ні аб цёплых коўдрах,
навошта такому чалавеку спатрэбілася шнарыць на краі свету па гэтай усімі забытай краіне?
Так, калі б ён застаўся дома,
ён дажыў бы да пачцівай старасці, — згадзіўся Генры.
Замест гэтага ён працягнуў руку ў цемру, якая сцяной насоўвалася на іх з усіх бакоў. У цемры нельга было разгледзець выразу абрысаў.
Была відаць толькі пара вачэй, якія гарэлі, як вуголле.
Кіўком галавы Генры паказаў на другую пару вачэй, на трэцюю.
Кола вогненных вачэй звужалася каля іх стаянкі. Час ад часу якая-небудзь пара вачэй рухалася альбо знікала, каб зноў з'явіцца праз секунду.
Ад гэтай мітусні кола вачэй на хвіліну трывожна зарухалася і нават крыху адступіла назад.
Але як толькі сабакі супакоіліся, яно зноў апынулася на ранейшым месцы.
Дакурыўшы люльку, Біл дапамог свайму спадарожніку раскласці футравую пасцель
і коўдру паверх хваёвага галля, якое ён яшчэ да вячэры накідаў на снег.
Колькі ў цябе засталося патронаў? Тры.
А трэба было б трыста, я б ім паказаў, д'яблам.
Ён злосна пагразіў кулаком у бок вогненных вачэй і пачаў клапатліва ўладжваць перад агнём макасіны.
Калі толькі гэтыя халады мінуць. Вось ужо два тыдні, як стаяць маразы ў пяцьдзесят градусаў.
Не трэба было пускацца ў гэтае падарожжа, Генры.
Генры прабурчаў нешта і пачаў класціся спаць.
Ён ужо пачаў драмаць, але голас таварыша разбудзіў яго. Паслухай, Генры, чаму сабакі не накінуліся на таго, прышлага,
якому таксама дасталася рыбіна? Вось што мяне непакоіць.
Пакінь балбатаць, засні. Раніцай устанеш, як ні ў чым не бывала. Пякотка ў цябе, таму ты і непакоішся.
Яны спалі адзін каля аднаго пад агульнай коўдрай, цяжка дыхаючы. Агонь патух, кола вогненных вачэй, якое
ачапіла стаянку, змыкалася ўсё цясней і цясней.
Сабакі са страху збіліся кучай і раз-пораз пагражаючы раўлі, калі якая-небудзь пара вачэй падбіралася занадта блізка.
Аднаго разу яны зарыкалі так моцна, што Біл прачнуўся.
Ён асцярожна вылез з-пад коўдры, каб не разбудзіць таварыша, і падкінуў у агонь галля.
Агонь шугануў, кола вачэй падалося назад.
Генры застагнаў, прачынаючыся, і запытаў: Ну што здарылася? Нічога.
Толькі іх зноў сем. Я зараз пералічыў.
Генры сустрэў гэтае паведамленне бурчаннем, якое зараз жа перайшло ў храпенне. Ён зноў заснуў.
Раніцой Генры прачнуўся першы і падняў таварыша з пасцелі.
End of preview. Expand in Data Studio

AudioSet Pipeline Output

Shard-based dataset export published by AudioSetPipeline.

Downloads last month
121