audio audioduration (s) 5.87 15.6 | text stringlengths 22 191 | matching_value int32 95 100 |
|---|---|---|
Белы клык. Аповесць Джэка Лондана. | 100 | |
Частка першая. Па слядах здабычы. | 100 | |
Цёмны хваёвы лес стаяў нахмурыўшыся па абодвух берагах замёрзлай ракі. | 100 | |
Вецер, які пранёсся нядаўна, сарваў з дрэў | 100 | |
белую намаразь, і ў надыходзячым змроку яны хіліліся адно да аднаго, чорныя і злавесныя. | 100 | |
Глыбокая цішыня панавала навокал. Гэта была глуш, | 100 | |
дзікая паўночная глуш з абледзянелым сэрцам. | 100 | |
і кідала ёй выклік. Па замёрзлай рацэ прабіралася запрэжка ездавых сабак. | 100 | |
Ускудлачаная поўсць іх заінела на марозе, дыханне застывала ў паветры, | 99 | |
клубы пары асядалі ў сабак на скуры, пакрываючы яе крышталямі намаразі. | 100 | |
Сабакі былі ў скураной вупражцы, скураныя пастронкі ішлі ад яе да саней, якія цягнуліся ззаду. | 97 | |
Сані без палазоў, з моцнай бярозавай кары, | 100 | |
усёй паверхняй ляжалі на снезе. Пярэдняя частка іх была загнута ўгору, як скрутак, | 100 | |
каб прамінаць мяккі снег, які хваляй узнімаўся перад санямі. | 100 | |
На санях стаяла моцна прывязаная доўгая вузкая скрыня. | 100 | |
Былі там і іншыя рэчы: коўдры, сякера, кафейнік, патэльня, | 95 | |
але перш за ўсё звяртала на сябе ўвагу доўгая вузкая скрыня, якая займала большую частку саней. | 100 | |
Наперадзе сабак на шырокіх лыжах з цяжкасцю рухаўся чалавек. | 100 | |
За санямі цягнуўся другі. На санях у скрыні ляжаў трэці, | 100 | |
для якога ўсякая праца была скончана, якога перамагла і знішчыла паўночная пустыня. | 100 | |
Трэці быў ужо не здольны ні рухацца, ні змагацца. | 96 | |
Паўночная пустыня не любіць руху. Яна замарожвае ваду, каб спыніць яе бег да мора. | 98 | |
Яна высмоктвае сокі з дрэва, і яго магутнае сэрца дубее ад сцюжы. | 97 | |
Але з асаблівай раз'юшанасцю і лютасцю паўночная пустыня ламае ўпартасць чалавека, | 100 | |
Іх адзенне было зроблена з футры і мяккай дубленай скуры. | 100 | |
На вейкі, шчокі і губы густа наліплі крышталікі намаразі ад замерзлага на паветры дыхання. | 97 | |
Твары іхнія цяжка было разгледзець, яны ішлі моўчкі, зберагаючы дыханне для хадзьбы. | 100 | |
Незвычайная маўклівасць акружала іх з усіх бакоў. | 98 | |
але не зніжаючы сілы, а потым паступова замерла. | 100 | |
У ім чуліся нейкая панурая лютасць і азвярэнне голаду. | 100 | |
Чалавек, які ішоў наперадзе, павярнуўся, злавіў позірк таго, які цераз сілу ішоў ззаду саней, | 100 | |
і абодва яны кіўнулі адзін аднаму. І зноў цішыню парушыла прарэзлівае выццё. | 100 | |
Яны прыслухаліся, каб вызначыць кірунак гуку. Ён далятаў аднекуль ззаду, з тых снежных прастораў, якія толькі што прайшлі. | 99 | |
Неўзабаве пачулася выццё ў адказ. Яно таксама даносілася аднекуль ззаду, але на гэты раз лявей. | 97 | |
За намі гоняцца, Біл, — сказаў той, што ішоў наперадзе. | 97 | |
Дзічыны мала, — адказаў яго таварыш. Вось ужо колькі дзён я не бачыў ні аднаго трусінага следу. | 100 | |
Яны змоўклі, але ўсё яшчэ напружана прыслухоўваліся да выцця, якое кожную хвіліну чулася ззаду іх. | 100 | |
Як толькі сцямнела, яны павярнулі сабак да невялічкай кучкі хвоек на беразе ракі і зрабілі прывал. | 100 | |
Труна, пастаўленая каля агню, з'яўлялася для іх сталом і лаўкай. | 100 | |
Збіўшыся ў кучу па другі бок агню, сабакі раўлі і грызліся, але не выказвалі ніякага жадання ўцячы ў цемру. | 99 | |
Нешта яны ўжо вельмі ціснуцца да агню, — заўважыў Біл. | 100 | |
Генры, прысеўшы на кукішкі перад агнём, стараючыся прымасціць кафейнік з кавалкам лёду, кіўнуў галавой. | 97 | |
Загаварыў ён толькі пасля таго, як сеў на труну і пачаў есці. | 100 | |
Яны таксама сваю скуру берагуць. Ведаюць, што лепш з'есці, | 100 | |
чым яго самога з'ядуць. Сабак не ашукаеш. | 98 | |
Біл паківаў галавой. Хто іх ведае. | 100 | |
Таварыш паглядзеў на яго з цікавасцю. Першы раз чую, каб ты сумняваўся ў іх розуме. | 98 | |
Генры, а ты не заўважыў, як сабакі грызліся, | 95 | |
Колькі ў нас сабак, Генры? Шэсць. Дык вось. | 100 | |
Я ўзяў шэсць рыб з мяшка. Даў кожнаму сабаку па рыбіне. | 100 | |
Аднаму не хапіла, Генры. Няправільна падлічыў. | 100 | |
У нас шэсць сабак, — паўтарыў той. Я дастаў шэсць рыб. | 100 | |
Аднавухаму рыбы не хапіла. Мне прыйшлося дастаць яшчэ адну рыбу. | 100 | |
У нас толькі шэсць сабак, — сказаў Генры. Генры, я не кажу, што ўсе былі сабакі. Але толькі іх было сем. | 98 | |
Генры перастаў жаваць, паглядзеў праз агонь на сабак і пералічыў іх. Зараз там толькі шэсць. | 100 | |
Гэта як разумець? А так, што ад гэтай паклажы, якую мы вязём, ты сам не свой зрабіўся. Вось табе ўсё і здаецца бог ведае што. | 97 | |
Я пра гэта ўжо думаў, — сказаў Біл. Як толькі ён пабег, я адразу зірнуў на снег і ўбачыў сляды. | 96 | |
Потым падлічыў сабак, іх было шэсць. Сляды засталіся на снезе. Хочаш глянуць? Пойдзем, пакажу. | 100 | |
Генры нічога не адказаў і моўчкі жаваў. З'еўшы боб, | 95 | |
ён запіў яго кубкам кавы. Выцер рот тыльным бокам рукі і сказаў: | 98 | |
Гэта адкуль? Адтуль. Біл кіўнуў. | 96 | |
Як ні круціся, больш нічога не прыдумаеш. Ты ж сам чуў, якую грызню ўзнялі сабакі. | 99 | |
Працяглае выццё чулася ўсё часцей і часцей, здалёк даносіліся скавытанні ў адказ, і цішыня ператварылася ў сапраўднае пекла. | 100 | |
Выццё неслася з усіх бакоў, і сабакі ад страху збіліся ў кучы так блізка да агню, што агонь падпальваў ім поўсць. Біл падкінуў у агонь дроў і закурыў люльку. | 98 | |
Я бачу, ты зусім засумаваў, — сказаў Генры. | 100 | |
Ён куды шчаслівейшы за нас з табой. І Біл паказаў на трэцяга чалавека, ткнуўшы пальцам у труну, на якой яны сядзелі. | 99 | |
У нас няма ні сваякоў, ні грошай, — дадаў Генры. Наўрад ці нас з табой | 96 | |
павязуць хаваць у такую далечыню. Чаго я, ну, не магу ніяк зразумець, | 97 | |
Генры, навошта такому чалавеку, які быў у сябе на радзіме не то лордам, | 97 | |
не то чымсьці накшталт гэтага, і не клапаціўся ні аб ядзе, ні аб цёплых коўдрах, | 100 | |
навошта такому чалавеку спатрэбілася шнарыць на краі свету па гэтай усімі забытай краіне? | 100 | |
Так, калі б ён застаўся дома, | 100 | |
ён дажыў бы да пачцівай старасці, — згадзіўся Генры. | 95 | |
Замест гэтага ён працягнуў руку ў цемру, якая сцяной насоўвалася на іх з усіх бакоў. У цемры нельга было разгледзець выразу абрысаў. | 100 | |
Была відаць толькі пара вачэй, якія гарэлі, як вуголле. | 100 | |
Кіўком галавы Генры паказаў на другую пару вачэй, на трэцюю. | 100 | |
Кола вогненных вачэй звужалася каля іх стаянкі. Час ад часу якая-небудзь пара вачэй рухалася альбо знікала, каб зноў з'явіцца праз секунду. | 100 | |
Ад гэтай мітусні кола вачэй на хвіліну трывожна зарухалася і нават крыху адступіла назад. | 100 | |
Але як толькі сабакі супакоіліся, яно зноў апынулася на ранейшым месцы. | 98 | |
Дакурыўшы люльку, Біл дапамог свайму спадарожніку раскласці футравую пасцель | 96 | |
і коўдру паверх хваёвага галля, якое ён яшчэ да вячэры накідаў на снег. | 100 | |
Колькі ў цябе засталося патронаў? Тры. | 100 | |
А трэба было б трыста, я б ім паказаў, д'яблам. | 97 | |
Ён злосна пагразіў кулаком у бок вогненных вачэй і пачаў клапатліва ўладжваць перад агнём макасіны. | 100 | |
Калі толькі гэтыя халады мінуць. Вось ужо два тыдні, як стаяць маразы ў пяцьдзесят градусаў. | 98 | |
Не трэба было пускацца ў гэтае падарожжа, Генры. | 98 | |
Генры прабурчаў нешта і пачаў класціся спаць. | 100 | |
Ён ужо пачаў драмаць, але голас таварыша разбудзіў яго. Паслухай, Генры, чаму сабакі не накінуліся на таго, прышлага, | 100 | |
якому таксама дасталася рыбіна? Вось што мяне непакоіць. | 98 | |
Пакінь балбатаць, засні. Раніцай устанеш, як ні ў чым не бывала. Пякотка ў цябе, таму ты і непакоішся. | 97 | |
Яны спалі адзін каля аднаго пад агульнай коўдрай, цяжка дыхаючы. Агонь патух, кола вогненных вачэй, якое | 100 | |
ачапіла стаянку, змыкалася ўсё цясней і цясней. | 98 | |
Сабакі са страху збіліся кучай і раз-пораз пагражаючы раўлі, калі якая-небудзь пара вачэй падбіралася занадта блізка. | 100 | |
Аднаго разу яны зарыкалі так моцна, што Біл прачнуўся. | 98 | |
Ён асцярожна вылез з-пад коўдры, каб не разбудзіць таварыша, і падкінуў у агонь галля. | 100 | |
Агонь шугануў, кола вачэй падалося назад. | 100 | |
Генры застагнаў, прачынаючыся, і запытаў: Ну што здарылася? Нічога. | 96 | |
Толькі іх зноў сем. Я зараз пералічыў. | 100 | |
Генры сустрэў гэтае паведамленне бурчаннем, якое зараз жа перайшло ў храпенне. Ён зноў заснуў. | 97 | |
Раніцой Генры прачнуўся першы і падняў таварыша з пасцелі. | 100 |
End of preview. Expand in Data Studio
Audio dataset with matching_value column (floor of refinement_confidence × 100).
Source: fosters/bely_klyck_output.
- Downloads last month
- 28