Dataset Viewer
Auto-converted to Parquet Duplicate
audio
audioduration (s)
4.13
15.7
text
stringlengths
29
197
duration
float32
4.13
15.7
Іван Пташнікаў. Пагоня. Усяму жывому на зямлі. Частка першая.
11.29
Жоўты бераг ля Віліі не кожную зіму заносіла снегам.
5.24
Бывалі зімы, што ён так і стаяў голы, высокі, стромы, светлы ад жоўтага пяску,
6.92
які толькі змярзаўся, беручыся грудай, і пакрываўся белым, аж сінім інеем.
7.3
Але і сіні іней, і пляйстры рэдкага белага снегу змятаў, як
6.24
гальніком, шалёны халодны вецер з-за Віліі, заходзячы з поўначы,
6.34
з Жызнавы, і бераг стаяў голы, і быў відаць аж здалёку.
6.86
Яго падмывала тут на павароце Вілія, гонячы крутую чорную ваду і не змярзаючы нават зімой у вялікія маразы.
9.15
Падмывала кожную вясну і летам у паводкі, аж пакуль сёлетняй вясной зусім не падмыла карэнне ў страсвецкай сасны, што стаяла ў яго на краі,
11.84
тоўстай, у два абхваты, рагатай, жоўтай і смалістай, якой канчаліся ліпнікі,
6.98
сасновы векавечны лес, які, хінаючы вёскі, ішоў адгэтуль, ад Віліі, здавалася, на край свету.
9.17
Упаўшы з берага верхам у ваду, сасна сваімі двума дзедаватымі раламі ўтварыла пад сабой адумыслую пячору, нязвыклую для вока.
10.24
Летась снегу на жоўтым беразе не было ўсю зіму, а сёлета зіма пачалася ранняя, калючая, маразы, як узяліся позняй восенню, так і пяклі, не адпускаючы,
12.3
і адразу з маразамі пайшоў снег, сухі, сыпучы, густы.
6.29
Яго гнала і гнала і днём, і ўначы паўночным ветрам на Вілію і на ліпнікі, заносячы ўсё на свеце.
8.71
У кароткія адлігі снег злягаўся, пасля адразу хапалі маразы, і яго зноў гнала з-за Віліі, з поля, ад Жызнавы.
10.73
Пячору пад злеглай сасной зверху засыпала снегам, зраўняўшы з зямлёй.
5.71
Адзінец, не малады ўжо, шасцігадовы лось, падаўшы пярэднія ногі, увесь змакрэлы і аблеплены ледзяшамі,
8.97
сунуўся з жоўтага берага на каленях каля самай пячоры, да пролапкі ля берага ў Віліі,
6.74
і, апусціўшы гарачую пысу ў чорную ледзяную ваду, стаў смактаць, задыхаючыся, сапучы,
9.2
і раз за разам паварочваючы галаву з цяжкімі, прыледзянелымі рагамі назад, у бок Ямскага.
7.74
Недзе там, адстаўшы ад яго, засталіся ваўкі.
6.17
Гайня. Падавалі толькі здалёку голас, падбываючы.
5.81
Ён вадзіў іх цэлы дзень кругамі па Ямскім і, адарваўшыся ля пагурка, прыйшоў у ліпнікі, на жоўты бераг да Віліі.
9.88
Халодная вада апякла ледзяной гарычынёй і рот, і горла, і ўсё нутро,
5.98
калола ў зубы і совала нечым вострым аж у галаву пад цяжкія рогі. Ніяк сёлета іх не скіне.
8.76
І ён чуў, што ад вады слабее, раптоўна, у якую долю часу.
5.7
Выматаны за дзень, зрушылі яго тры ўзвярэжаныя ад голаду ваўкі ў маладым сосніку пад Ямскім, усходам сонца,
9.59
дзе ён ціха гломзаў мерзлыя, калючыя і крохкія сасновыя вяршкі з пупышкамі, якія востра пахлі смалою і вясною,
8.63
і, не даўшы нават спыніцца на крок, каб перавесці дух, гналі і гналі, насядаючы па Ямскім лесе.
8.33
Ён круціў іх па балоце і страсвецкім ельніку, выбег, каб адарвацца аж на поле да вёскі, пад леснікі.
8.46
Але яны, трое, выбеглі за ім. Ён тады рвануў праз голы малады бярэзнік і праз дарогу, каб звярнуць у ліпнікі, страсвецкі сасновы лес, што пасля Ямскага цягнуўся ўздоўж Віліі.
15.31
Трое натапыраных ваўкоў, ён добра іх разгледзеў, два старыя, вопытныя,
6.47
трэці меншы, малады яшчэ, пераярак, аставаўся ўсё ззаду ў іх,
6.25
кінуліся за ім следам і па полі, і па бярэзніку, і не адпускалі аж да Каралінскай пасекі, пакуль добра не звішарэла.
10.27
На Каралінскай пасецы дарогу ім усім перагарадзілі леспрамгасаўскія машыны, гружоныя дрэвам, аж дзве.
7.87
Цямнелася, і яны ішлі з уключанымі фарамі, рассякаючы марозную, туманную цемень вострым калючым агнём.
7.56
Ён, адзінец, смела скочыў паміж машын праз дарогу, а ваўкі спалохаліся і адсталі.
7.88
Ён бег і бег у ліпнікі да Віліі, пачуўшы, што адарваўся, што за ім ніхто ззаду не хакае і не перагыркваецца,
8.92
што ззаду ціха. Уратавалі на гэты раз машыны і людзі.
6.53
Галодны цэлы дзень і саслабелы, ён цяпер, пасля вады з Віліі, зусім саслаб і не мог падняцца з каленяў.
9.58
Апёршыся на іх, ён круціўся і круціўся на адным месцы, перабіраючы заднімі нагамі,
6.12
пакуль не апёрся ў халоднай вадзе сваім гарбатым носам аб ільдзіну і не адштурхнуўся,
6.11
выпрастаўшы пярэднія ногі, засопшы і напусціўшы пад сябе белыя пары з ноздраў.
6.78
Жменька пары пасля яго так і павісла з краю над Віліёй, як палоска туману.
6.57
Пярэднія ногі цяпер дрыжэлі ў каленях і не хацелі яго трымаць, падкошваліся.
6.81
Ня трэба было піць. Пасля вады ён кожны раз слабеў. Але калі быў галодны, яму страшэнна хацелася піць, і ён усягды прыпадаў да крыніцы, да ракі, да лужыны ў балоце.
14.33
У рацэ проці яго трэснуў лёд і зашвархатала на павароце вада.
6.1
Ён аж страпянуўся ўвесь, аттросшыся ад вады і ледзяшоў, што віселі на ім,
5.93
павярнуўся носам на ўсход у бок Ямскага, адкуль прыбег, стаяў, натапырыўшы свае вялікія вушы, і слухаў.
10.27
Адарвацца ад пагоні ён адарваўся, але добра ведаў, што ваўкі так лёгка яго не пакінуць.
8
Сцямнелася, і ў чыстым чорна-сінім небе загарэліся ядраныя начныя зоркі.
6.88
Ён згледзеў іх спачатку ля берага ў вадзе, дзе нядаўна піў, тады далёка ў небе на другім баку Віліі, за Жызнавой.
9.35
Над Ямскім, адкуль ён прыбег, узышла круглая чырвоная поўня, нейкая ўся ціхая, як мёртвая, і замглёная сінім сяйвом.
11.26
Не швархатала, змоўкла на якую хвіліну рака, і ўсюль на зямлі зрабілася ціха:
6.54
ні гуку, ні скрыпу, ні трэску, толькі, калі добра павесці вушамі, можна было пачуць, як далёка за лесам, дзе ўзышла поўня, гудзелі машыны.
11.63
Поўня паменшала, пабялела, зрабілася ядранай і засвяціла, як у дзень сонца.
8.22
Паціснуў мароз, з ноздраў густа пайшла пара, клубкамі, мокрую спіну сцябло холадам.
8.45
На рацэ пачаў страляць лёд. Стрэлы пачуліся і высока на беразе ў лесе:
6.25
на дрэвах лопалася кара. Такога марозу не было ўжо шмат зім.
7.08
Супакоіўшыся, ён успомніў і пазнаў гэта месца, і пячору пад вываратцю.
8.15
Доўга яшчэ стаяў і слухаў, круцячыся на месцы і натапырваючыся ва ўсе бакі,
6.3
тады адчуў, што яго зусім агарнула слабасць і морыць сон. Ён прайшоў берагам уперад і спыніўся ля самай пячоры.
9.33
Снегу ў ёй не было, на дне цямнелася голая зямля, і адтуль пахла пяском і мохам.
7.33
Ён помніў сюды ход і адразу, нават не нагнуўшы галавы, зайшоў у сярэдзіну, схаваўшыся ўвесь.
7.52
Крануў толькі рагамі ўгары дзіду. З рагоў упала пад ногі свежая сасновая галінка.
7.87
Ён прынёс яе з сабой, яна зачапілася недзе ў лесе ў сосніку, калі ён бег.
6.19
Пачуў, што хочацца есці. Падняў губамі абынелую галінку са змярзлага зверху жоўтага пяску.
7.92
Галінка хруснула ў зубах, і ён адразу крутнуўся на нагах і павярнуўся галавой да выхаду.
7.14
Пад нагамі перамяшаўся з рэдкім снегам прамёрзлы жоўты сухі пясок.
5.67
Ён доўга яшчэ таптаўся на грудаватым пяску, тады пайшоў да самага выхаду,
5.71
выставіўшы з-пад снежнага брыля, што ляжаў на вывараці тоўстым пластом, рогі,
6.04
і, натапырыўшы вушы, замёр на месцы. Доўга стаяў і слухаў.
8.74
Ад поўні ўсё наўкола: і лес, і Вілія, і далёкае поле за ёй — сталі сінія.
8.13
Пасля сінеча згусцела, заіскрылася ў вачах у розныя колеры і зрабілася зялёнай.
7.5
Ад зялёных іскраў ён заплюшчыў вочы. І тады ўсё наўкола зрабілася зялёным, летнім.
9.86
Лес высока на беразе, лазнякі, якія цягнуліся ўздоўж Віліі, пятляючы разам з ёй па лузе, і луг, шырокі, разлёгся за Віліёй аж да Жызнавы.
12.96
Поўня стала чырвоная-чырвоная і адбілася ў Віліі ля лазнякоў ранішнім крывавым сонцам.
7.36
Над Віліёй павіс вузенькімі палоскамі цёплы летні туманок, было відаць нават, як ён
6.67
кратаецца, паўзучы ў ніцыя, яшчэ сонныя пасля начы ціхія лазнякі.
6.33
Зашвархатала на паваротцы рака і аціхла, з-пад вузенькай палоскі туману на сярэдзіну яе выпалі дзікія качкі, вывадак:
10
старая, шэрая, натапыраная качка і жменька маленькіх, цёмна-жоўтых, рухавых камячкоў.
6.9
Ён, бывалы ўжо, вопытны лось, прывёў у тую зялёную летнюю раніцу да Віліі
8.14
на вадапой сваю ласіху з маленькім ласяняткам-самачкай,
6.93
чырвоным, як сонца на ўсходзе, толькі яшчэ паявіўшыся на свет, стала бегаць кругам маці-ласіхі, баючыся адскочыць воддаль.
11.03
Сюды, з ліпнікаў на вадапой, яны хадзілі часта, кожны раз, калі былі дзе блізка адгэтуль.
8.23
Ён прывёў іх на стромы бераг, стаў на самым краі за сасной і глядзеў на раку, на лозы, на сонца.
10.91
Сонца толькі ўзышло, было чырвонае, і неба чырвонае, і туман на Віліі і лозы чырвоныя,
9.2
і сама ласіха, і малое ля яе былі чырвоныя, і сышлі яны з высокага берага ў чырвоны туман.
7.97
Нават машка і камары над імі былі чырвоныя. Далёка бачыць ён,
7.87
як і ўсе ласі, не мог, але шорах, шум галін, трэск сухога сучча ў лесе,
6.2
голас жаўны ці, не дай бог, крокі чалавека ці ваўка ён чуў здалёку, за якую паўвярсту.
7.93
Гэтай раніцай вуха лавіла ўсё, як заўсёды. На душы было трывожна,
7.18
але на рацэ, пад сіняй палоскай туману, плавала дзікая качка з малымі качанятамі. Значыць, на жоўтым беразе ціха.
10.73
Ён стаяў на беразе, як стаіць вартавы, сцеражычы сваё самае дарагое, што меў.
6.27
Ласіха падштурхнула пысай малое, яно сунулася па пяску з берага ўніз,
6.75
і, падымаючы высокія, зграбныя ногі, пайшла, нагнуўшыся над ім, да Віліі.
6.96
Ля ракі ласіха стала на калені, маленькае ласянятка рабіла ўсё, што і яна,
6.74
і яны абое, нагнуўшы галаву, зафорскалі, п'ючы ваду, якраз проці качак.
7.27
Старая качка раптам павярнула ад іх і павяла свой вывадак, жоўтую жменьку, пад чырвоную палоску туману ў зялёны вербалоз.
10.04
End of preview. Expand in Data Studio

Зборнік

Аўтар / Author: Іван Пташнікаў
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)

Аўдыё нарэзана з арыгінальнага запісу ў зыходнай частаце дыскрэтызацыі (native), мона, фрагменты да 30 секунд. Частка калекцыі Belarusian Audiobooks (native).

Радкоў у датасеце 897
Працягласць 2 гадз
Частата дыскрэтызацыі 44100 Hz
Каналы мона
Даўжыня фрагмента да 30 с

Структура

Кожны радок змяшчае:

  • audio — аўдыёфрагмент (native SR, мона, ≤30 с)
  • text — транскрыпцыя (Gemini + двайное ASR выраўнаванне)
  • duration — даўжыня фрагмента ў секундах

Апрацоўка

Аўдыёкніга разбіта на фрагменты (≤30 с) і нарэзана з арыгінальнага аўдыё ў зыходнай якасці. На краях кожнага фрагмента застаецца ≤200 мс арыгінальнай цішыні плюс 100 мс сінтэзаванай. Упэўненасць выраўнавання транскрыпцыі ≥ 0.95.

Дыктар / Speaker

Кластар speaker_01
Ацэнка падабенства (сярэдняя) 0.923

Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).

Ліцэнзія / License

CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.

Downloads last month
56

Collection including fosters/ivan_ptashnikau_all