Ministerskija
Collection
Belarusian audiobook speech dataset. 35 books · 60,022 pairs · 260h audio. ASR + Gemini alignment, confidence ≥ 0.95. • 35 items • Updated
audio audioduration (s) 5.74 15.7 | text stringlengths 29 164 |
|---|---|
Іван Пташнікаў. Пагоня. Усяму жывому на зямлі. Частка першая. | |
Жоўты бераг ля Віліі не кожную зіму заносіла снегам. | |
Бывалі зімы, што ён так і стаяў голы, высокі, стромы, светлы ад жоўтага пяску, | |
які толькі змярзаўся, беручыся грудай, і пакрываўся белым, аж сінім інеем. | |
Але і сіні іней, і пляйстры рэдкага белага снегу змятаў, як | |
гальніком, шалёны халодны вецер з-за Віліі, заходзячы з поўначы, | |
з Жызнавы, і бераг стаяў голы, і быў відаць аж здалёку. | |
Яго падмывала тут на павароце Вілія, гонячы крутую чорную ваду і не змярзаючы нават зімой у вялікія маразы. | |
Падмывала кожную вясну і летам у паводкі, аж пакуль сёлетняй вясной зусім не падмыла карэнне ў страсвецкай сасны, што стаяла ў яго на краі, | |
тоўстай, у два абхваты, рагатай, жоўтай і смалістай, якой канчаліся ліпнікі, | |
сасновы векавечны лес, які, хінаючы вёскі, ішоў адгэтуль, ад Віліі, здавалася, на край свету. | |
Упаўшы з берага верхам у ваду, сасна сваімі двума дзедаватымі раламі ўтварыла пад сабой адумыслую пячору, нязвыклую для вока. | |
Летась снегу на жоўтым беразе не было ўсю зіму, а сёлета зіма пачалася ранняя, калючая, маразы, як узяліся позняй восенню, так і пяклі, не адпускаючы, | |
і адразу з маразамі пайшоў снег, сухі, сыпучы, густы. | |
Яго гнала і гнала і днём, і ўначы паўночным ветрам на Вілію і на ліпнікі, заносячы ўсё на свеце. | |
У кароткія адлігі снег злягаўся, пасля адразу хапалі маразы, і яго зноў гнала з-за Віліі, з поля, ад Жызнавы. | |
Пячору пад злеглай сасной зверху засыпала снегам, зраўняўшы з зямлёй. | |
Адзінец, не малады ўжо, шасцігадовы лось, падаўшы пярэднія ногі, увесь змакрэлы і аблеплены ледзяшамі, | |
сунуўся з жоўтага берага на каленях каля самай пячоры, да пролапкі ля берага ў Віліі, | |
і, апусціўшы гарачую пысу ў чорную ледзяную ваду, стаў смактаць, задыхаючыся, сапучы, | |
і раз за разам паварочваючы галаву з цяжкімі, прыледзянелымі рагамі назад, у бок Ямскага. | |
Недзе там, адстаўшы ад яго, засталіся ваўкі. | |
Гайня. Падавалі толькі здалёку голас, падбываючы. | |
Ён вадзіў іх цэлы дзень кругамі па Ямскім і, адарваўшыся ля пагурка, прыйшоў у ліпнікі, на жоўты бераг да Віліі. | |
Халодная вада апякла ледзяной гарычынёй і рот, і горла, і ўсё нутро, | |
калола ў зубы і совала нечым вострым аж у галаву пад цяжкія рогі. Ніяк сёлета іх не скіне. | |
І ён чуў, што ад вады слабее, раптоўна, у якую долю часу. | |
Выматаны за дзень, зрушылі яго тры ўзвярэжаныя ад голаду ваўкі ў маладым сосніку пад Ямскім, усходам сонца, | |
дзе ён ціха гломзаў мерзлыя, калючыя і крохкія сасновыя вяршкі з пупышкамі, якія востра пахлі смалою і вясною, | |
і, не даўшы нават спыніцца на крок, каб перавесці дух, гналі і гналі, насядаючы па Ямскім лесе. | |
Ён круціў іх па балоце і страсвецкім ельніку, выбег, каб адарвацца аж на поле да вёскі, пад леснікі. | |
Трое натапыраных ваўкоў, ён добра іх разгледзеў, два старыя, вопытныя, | |
трэці меншы, малады яшчэ, пераярак, аставаўся ўсё ззаду ў іх, | |
кінуліся за ім следам і па полі, і па бярэзніку, і не адпускалі аж да Каралінскай пасекі, пакуль добра не звішарэла. | |
На Каралінскай пасецы дарогу ім усім перагарадзілі леспрамгасаўскія машыны, гружоныя дрэвам, аж дзве. | |
Цямнелася, і яны ішлі з уключанымі фарамі, рассякаючы марозную, туманную цемень вострым калючым агнём. | |
Ён, адзінец, смела скочыў паміж машын праз дарогу, а ваўкі спалохаліся і адсталі. | |
Ён бег і бег у ліпнікі да Віліі, пачуўшы, што адарваўся, што за ім ніхто ззаду не хакае і не перагыркваецца, | |
што ззаду ціха. Уратавалі на гэты раз машыны і людзі. | |
Галодны цэлы дзень і саслабелы, ён цяпер, пасля вады з Віліі, зусім саслаб і не мог падняцца з каленяў. | |
Апёршыся на іх, ён круціўся і круціўся на адным месцы, перабіраючы заднімі нагамі, | |
пакуль не апёрся ў халоднай вадзе сваім гарбатым носам аб ільдзіну і не адштурхнуўся, | |
выпрастаўшы пярэднія ногі, засопшы і напусціўшы пад сябе белыя пары з ноздраў. | |
Жменька пары пасля яго так і павісла з краю над Віліёй, як палоска туману. | |
Пярэднія ногі цяпер дрыжэлі ў каленях і не хацелі яго трымаць, падкошваліся. | |
Ня трэба было піць. Пасля вады ён кожны раз слабеў. Але калі быў галодны, яму страшэнна хацелася піць, і ён усягды прыпадаў да крыніцы, да ракі, да лужыны ў балоце. | |
У рацэ проці яго трэснуў лёд і зашвархатала на павароце вада. | |
Ён аж страпянуўся ўвесь, аттросшыся ад вады і ледзяшоў, што віселі на ім, | |
павярнуўся носам на ўсход у бок Ямскага, адкуль прыбег, стаяў, натапырыўшы свае вялікія вушы, і слухаў. | |
Адарвацца ад пагоні ён адарваўся, але добра ведаў, што ваўкі так лёгка яго не пакінуць. | |
Сцямнелася, і ў чыстым чорна-сінім небе загарэліся ядраныя начныя зоркі. | |
Ён згледзеў іх спачатку ля берага ў вадзе, дзе нядаўна піў, тады далёка ў небе на другім баку Віліі, за Жызнавой. | |
Над Ямскім, адкуль ён прыбег, узышла круглая чырвоная поўня, нейкая ўся ціхая, як мёртвая, і замглёная сінім сяйвом. | |
Не швархатала, змоўкла на якую хвіліну рака, і ўсюль на зямлі зрабілася ціха: | |
ні гуку, ні скрыпу, ні трэску, толькі, калі добра павесці вушамі, можна было пачуць, як далёка за лесам, дзе ўзышла поўня, гудзелі машыны. | |
Поўня паменшала, пабялела, зрабілася ядранай і засвяціла, як у дзень сонца. | |
Паціснуў мароз, з ноздраў густа пайшла пара, клубкамі, мокрую спіну сцябло холадам. | |
На рацэ пачаў страляць лёд. Стрэлы пачуліся і высока на беразе ў лесе: | |
на дрэвах лопалася кара. Такога марозу не было ўжо шмат зім. | |
Супакоіўшыся, ён успомніў і пазнаў гэта месца, і пячору пад вываратцю. | |
Доўга яшчэ стаяў і слухаў, круцячыся на месцы і натапырваючыся ва ўсе бакі, | |
тады адчуў, што яго зусім агарнула слабасць і морыць сон. Ён прайшоў берагам уперад і спыніўся ля самай пячоры. | |
Снегу ў ёй не было, на дне цямнелася голая зямля, і адтуль пахла пяском і мохам. | |
Ён помніў сюды ход і адразу, нават не нагнуўшы галавы, зайшоў у сярэдзіну, схаваўшыся ўвесь. | |
Крануў толькі рагамі ўгары дзіду. З рагоў упала пад ногі свежая сасновая галінка. | |
Ён прынёс яе з сабой, яна зачапілася недзе ў лесе ў сосніку, калі ён бег. | |
Пачуў, што хочацца есці. Падняў губамі абынелую галінку са змярзлага зверху жоўтага пяску. | |
Галінка хруснула ў зубах, і ён адразу крутнуўся на нагах і павярнуўся галавой да выхаду. | |
Пад нагамі перамяшаўся з рэдкім снегам прамёрзлы жоўты сухі пясок. | |
Ён доўга яшчэ таптаўся на грудаватым пяску, тады пайшоў да самага выхаду, | |
выставіўшы з-пад снежнага брыля, што ляжаў на вывараці тоўстым пластом, рогі, | |
і, натапырыўшы вушы, замёр на месцы. Доўга стаяў і слухаў. | |
Ад поўні ўсё наўкола: і лес, і Вілія, і далёкае поле за ёй — сталі сінія. | |
Пасля сінеча згусцела, заіскрылася ў вачах у розныя колеры і зрабілася зялёнай. | |
Ад зялёных іскраў ён заплюшчыў вочы. І тады ўсё наўкола зрабілася зялёным, летнім. | |
Лес высока на беразе, лазнякі, якія цягнуліся ўздоўж Віліі, пятляючы разам з ёй па лузе, і луг, шырокі, разлёгся за Віліёй аж да Жызнавы. | |
Поўня стала чырвоная-чырвоная і адбілася ў Віліі ля лазнякоў ранішнім крывавым сонцам. | |
Над Віліёй павіс вузенькімі палоскамі цёплы летні туманок, было відаць нават, як ён | |
кратаецца, паўзучы ў ніцыя, яшчэ сонныя пасля начы ціхія лазнякі. | |
Зашвархатала на паваротцы рака і аціхла, з-пад вузенькай палоскі туману на сярэдзіну яе выпалі дзікія качкі, вывадак: | |
старая, шэрая, натапыраная качка і жменька маленькіх, цёмна-жоўтых, рухавых камячкоў. | |
Ён, бывалы ўжо, вопытны лось, прывёў у тую зялёную летнюю раніцу да Віліі | |
на вадапой сваю ласіху з маленькім ласяняткам-самачкай, | |
чырвоным, як сонца на ўсходзе, толькі яшчэ паявіўшыся на свет, стала бегаць кругам маці-ласіхі, баючыся адскочыць воддаль. | |
Сюды, з ліпнікаў на вадапой, яны хадзілі часта, кожны раз, калі былі дзе блізка адгэтуль. | |
Ён прывёў іх на стромы бераг, стаў на самым краі за сасной і глядзеў на раку, на лозы, на сонца. | |
Сонца толькі ўзышло, было чырвонае, і неба чырвонае, і туман на Віліі і лозы чырвоныя, | |
і сама ласіха, і малое ля яе былі чырвоныя, і сышлі яны з высокага берага ў чырвоны туман. | |
Нават машка і камары над імі былі чырвоныя. Далёка бачыць ён, | |
як і ўсе ласі, не мог, але шорах, шум галін, трэск сухога сучча ў лесе, | |
голас жаўны ці, не дай бог, крокі чалавека ці ваўка ён чуў здалёку, за якую паўвярсту. | |
Гэтай раніцай вуха лавіла ўсё, як заўсёды. На душы было трывожна, | |
але на рацэ, пад сіняй палоскай туману, плавала дзікая качка з малымі качанятамі. Значыць, на жоўтым беразе ціха. | |
Ён стаяў на беразе, як стаіць вартавы, сцеражычы сваё самае дарагое, што меў. | |
Ласіха падштурхнула пысай малое, яно сунулася па пяску з берага ўніз, | |
і, падымаючы высокія, зграбныя ногі, пайшла, нагнуўшыся над ім, да Віліі. | |
Ля ракі ласіха стала на калені, маленькае ласянятка рабіла ўсё, што і яна, | |
і яны абое, нагнуўшы галаву, зафорскалі, п'ючы ваду, якраз проці качак. | |
Старая качка раптам павярнула ад іх і павяла свой вывадак, жоўтую жменьку, пад чырвоную палоску туману ў зялёны вербалоз. | |
І тады з таго берага, дзе схавалася дзікая качка з вывадкам, трэснуў стрэл, адзін, і адразу за ім другі. |
Аўтар / Author: Іван Пташнікаў
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Частка калекцыі Ministerskija — выраўнаваныя аўдыёзапісы беларускіх аўдыёкніг з транскрыпцыямі.
| Апублікаваных радкоў (HF) | 892 |
| Агулам у БД | 1,068 |
| Доўгасць аўдыё | 2h08m |
| Парог даверу | ≥ 0.95 |
Кожны радок змяшчае:
audio — аўдыёфрагмент (~15 с)text — транскрыпцыя (Gemini + ASR выраўнаванне)chunk_uid — унікальны ідэнтыфікатар фрагментаАўдыёкніга разбіта на кароткія фрагменты і выраўнавана з транскрыпцыямі з дапамогай Gemini і двух незалежных ASR-сістэм. Упэўненасць выраўнавання ≥ 0.95.
| Кластар | speaker_01 |
| Ацэнка падабенства (сярэдняя) | 0.923 |
| Найбліжэйшы датасет | stefan_tsvei_g_nyabachnaya_kalektsyya_output (0.96) |
Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).