Ministerskija
Collection
Belarusian audiobook speech dataset. 35 books · 60,022 pairs · 260h audio. ASR + Gemini alignment, confidence ≥ 0.95. • 35 items • Updated
audio audioduration (s) 8.92 15.5 | text stringlengths 34 151 |
|---|---|
Авеяныя славай. Хоць у пахаванках гаворыцца: палі ў баях за радзіму сваю гераічна, | |
аб чым сведчаць надпісы на п'едэсталах, жалобныя даты, нязгасныя знічы, ды толькі | |
таварышы, аднапалчане, якія калісьці прайшлі разам з імі праз пекла вайны і ўсе выпрабаванні, заўсёды іх лічаць і бачаць жывымі. | |
Жывымі, авеянымі вечнай славай, байцамі нязменнымі на сваёй варце, такімі ж дваццацігадовымі нават, якімі жагналі іх некалі маці. | |
А тое, што бронзавыя шынялі ў іх і боты, якія не ведаюць зносу, ім трэба, каб крочыць | |
праз буры і ліўні дарогай бяссмерця салдацкага лёсу. | |
Дзядуля.
«Дзядуля, хто ў нас за мяне старэйшы?»
«Ну, твае мама і тата». | |
«А хто старэйшы за іх?»
«Мы з бабуляй».
«А хто самы-самы, самы старэйшы на свеце?» | |
Жанчына. Калі закончыў Бог сваю работу і збіраўся ўжо на адпачынак, | |
да яго прыйшоў Адам са скаргай, што сонца зусім не грэе, вада не ўталяе смагі, | |
хлеб горкі, птушкі безгалосыя, травы чэрствыя, кветкі недухмяныя, дні сумныя, ночы бяссонныя. | |
І Бог стварыў жанчыну. І толькі дзякуючы ёй стала можна жыць на зямлі. | |
Мо з маіх лугоў, далінаў, юнацкага краю, дзе адна мяне рабіна ля варот чакае. | |
На ёй зрэбная нажутка, як у маёй маці.
І такая ж чырвань хустка, што аж светла ў хаце.
І | |
яшчэ я ў іх спытаю: ці на той рабіне, як раней, зязюля ў маі кукуе няспынна? | |
З даўніх прыказак.
З даўніх прыказак, прымавак, перасцярог, марнатраўца я некалькі перлаў збярог. | |
Будзь далей ад нядобразычлівых людзей.
Ад мясцін, дзе не чуць песень, смеху дзяцей. | |
Ад дарог, скручаных, як гадзюкі ў вузлы.
Ад варот з надпісамі: «Тут сабака злы». | |
Ад сябрыны, дзе рэй водзяць зайздрасць і злосць.
Ад застолля, у якім ты няпрошаны госць.
Будзь далей. | |
Толькі я не ўсцярогся ў жыцці небяспекі і злыбяды ўсё абысці. | |
Ад якіх адчуваю я з цягам гадоў усё больш застаецца на сэрцы шрамоў. | |
Заўжды, ад'язджаючы з дому, заўжды, ад'язджаючы з дому, знаходзіў прычыны марудзіць. | |
Затое, калі я збіраўся аднекуль дадому вяртацца, адразу зрываўся і бег я да першай з чыгуначных станцый, | |
схапіўшы ў дарогу кус хлеба і радасць вяртання ў ахапку, як сёння, забыўшы з паспеху свой кій падарожны і шапку. | |
І чаго? І чаго ты паўзеш за парог, на дварышча, на вуліцу? | |
І чаго ты лезеш на плот за пеўнем, за вераб'ямі? І чаго ты цягнешся да агню, да сонца? | |
І чаго ты бяжыш за рэхам песні? Крычаць, бурчаць, галёкаюць старэйшыя на малога, | |
забыўшыся, што ў жыцці ўсе самыя цікавыя адкрыцці за межамі забароненага. | |
Каб на кожным слове. Каб на кожным слове ставілі таўро праўды, | |
як ставім на рэчах знак якасці, на дарагіх металах пробу, напэўна, лягчэй і святлей нам жылося б на свеце. | |
Калі апаў першы ліст. Калі апаў першы ліст на зямлю, я падумаў: «Сарваў яго вецер». | |
Калі апаў другі ліст на маю далонь, я падумаў: «Мо захацеў пагрэцца?». | |
Калі ж апаў трэці ліст на сэрца, я зразумеў: «Набліжаецца восень». | |
Калі вы будзеце, калі вы будзеце, сябры, зноў разважаць аб зачацці бязгрэшным паэзіі, | |
Аднаго шкада, што назаўжды можа згінуць слава тамады, без якога, як без хлеба з соллю, не ўявіць сяброўскага застолля. | |
Можа, лепшыя з найлепшых тостаў, што хлуснёй сваёй жыцця не плямяць, не хаваць на забыцця пагостах, | |
а нашчадкам перадаць на памяць. Як, напрыклад, каб сто год жылося, каб над намі ззяла шчасця зорка, | |
каб звінелі песні і калоссе, каб нікому не было ў нас горка. | |
«Шукаеш ты дарма. Цябе такіх пакут няма, якімі б не караў сябе я. | |
Што твой смуродлівы агонь? Глядзі, яшчэ я да яго ў сэрцы перуны насіў, і покуль стану зноў зямлёй, | |
я песняй роднаю сваёй дашчэнту вусны спапяліў». | |
Каляда. Каляда, каляда, лёдам сцятая вада. Вышай стрэх, аж да зор, снег узвіхрыў віхор. | |
ці на спатканнях і растаннях каханых вочы, ці грэлі некага цяпельцам парой бяссоннай. | |
О, колькі розных тэм са смеццем змёў дворнік сёння. | |
Кожны раз. Кожны раз, калі я ўчытваюся ў адзіны ацалелы верш-запавет Багрыма, | |
я ўсё больш пераконваюся, што ён не мог быць адзіным асколкам яго велізарнага, згаслага ў цемрадзі сонца. | |
І калі аб гэтым не помняць нашчадкі, трэба падслухаць, мо нешта прыгадаюць тыя вілы і сякеры, тыя косы і калы, якія ён узняў супроць няволі. | |
Лістападам. Нарэшце ты. Што добрага чуваць? | |
днём, і ноччу нервы штось гудуць. Такая ў свеце мітусня наўкола. | |
Няма ратунку ад трывожных дум. Не захапіла часам валідолу? | |
Дождж радыёактыўны зачасціў. Як ад яго планеце ратавацца? | |
А не магла б даўжэй ты пагасціць? Бо сам з сабой баюся | |
заставацца. Баюся, што ўспамін вайны агнём мяне апаліць зноў, | |
і дзесь на пожні загрукаціць забытай міны гром. | |
І гэта стрэча будзе ў нас апошняй. | |
Малітва за старых коней. Павялі старых коней на бойню. | |
зямля звала. Што з таго, што ёсць новая змена? Чую водар іх поту і сена. | |
І з дакорам глядзяць сярод ночы ў маё сэрца іх сумныя вочы. | |
І шапчу я малітву: «Дай, Божа, каб хоць ім у цябе было гожа. | |
дзед, прадзед. Горш толькі справы са здароўем. | |
Збіраўся ўжо не раз пад рэштай сваіх дзён падводзіць рысу. Ды сёння стрэў былога аднаго | |
высокага кіраўніка, які падбадзёрыў: «І не думайце гэта рабіць. Вы нам яшчэ патрэбны». | |
што не знаю ніводнага дня, каб не спрачаўся. То з дажджом, які ідзе неўпапад, то з ветрам, які вее не з той стараны, | |
то з дарогай, якая пятляе загадкі, то з часам, які часта спяшаецца або марудзіць, абнадзейвае або засмучае. | |
А найбольш мяне непакоіць, што ўсё часцей пачынаю спрачацца і з самім сабой. | |
На астранамічную тэму.
Знаць, мала сярод астраномаў | |
было закаханых, што панадавалі сузор'ям імёны: Мядзведзіца, Рак, Змяя, | |
Казярог, Леў, Дракон, Скарпіён. Я ж імя тваё берагу | |
для яшчэ не адкрытых сузор'яў, каардынаты якіх толькі мне сёння вядомы. | |
Між сэрцам тваім і маім, між быццём маім і небыццём у сусвеце. | |
Багрым. У кузні Крошынскай гром, дым, | |
Калі ж і пры святле яе не ўбачыць на яго спіне сляды шпіцруцін, ад якіх і сёння аж займае дых, | |
або гнеў не абрушыць свой на царскіх катаў з іх ардой, на прыгнятальнікаў-паноў, што здзекуюцца з мужыкоў? | |
Тады Багрым аж да канца свайго праклятага жыцця сякеры толькі будзе куць, якія путы | |
рассякуць. І будзе песні зноў складаць, і клікаць волю здабываць. | |
У кузні Крошынскай гром, дым, вы чуеце? Куе Багрым. | |
На дзяды.
Перад дзясятай стравай раптам нясуць яшчэ гароху латку. | |
Каб камары парою летняй не дакучалі нам падлеткам і мы даўжэй за ўсіх пад поўнач ім частаваліся. | |
На вуліцы сабакі брэшуць, і нехта шашкае ў падстрэшшы, нібыта снег з ног абівае. | |
На досвітку.
На досвітку касцёр, перазіхацеўшы, перагарэўшы, | |
Ды як у восеньскай імгле паўночнай свайго гнядога знойдзеш? Хоць і чуваць у чуйнай цішыні, | |
як недзе скачуць спутаныя коні, як недзе хрумстаюць атаву. | |
На рыбалцы. Стары дуб закінуў у тоню ўспамінаў ракі свае вуды-сукі. | |
«Клюе, падсякай, цягні!» — крычу я, забыўшы, што ён ужо многа год | |
ад ваенных грымот аглухлы, нічога не чуе. | |
Адзін адказаў: «Таго, хто цэлы дзень сядзіць ля тэлевізара, не ходзіць на працу і дзецям расказвае байкі». | |
значыць, я яшчэ не стары, усцешыўся, бо хоць век пражыў, а розуму не нажыў. | |
Толькі трэці мяне азадачыў: «Свет, у якім жыве стары, не існуе, а ён у ім жыве». | |
Настаўнік. На былым гумнішчы стаіць яшчэ бацькам пасаджаны дуб. | |
Не знаю, як мог выжыць ён. Колькі раз яго гнулі вятры, сляпілі агнём бліскавіцы, | |
секлі асколкі снарадаў, тапталі яму карані калёсы абозаў, падкутыя боты варожых салдат. | |
Настольнік. Кожны раз, калі матчын настольнік засцілаюць, пацёрты локцямі, | |
сям-там зацыраваны, і зноўку бачу я сваіх блізкіх, знаёмых, хто на ім кроіў хлеб, | |
нават чую сёрбаннем буракоў ці заціркі гутарку іх пра даўнія справы, пра якія ніхто ўжо не помніць. | |
Вось чаму не спяшу я ўставаць за стала, на якім бачу матчын настольнік. | |
Некалі нейкі гісторык, некалі нейкі гісторык, філосаф, | |
напэўна, не абміне сказаць і пра мой недахоп: пісанне вершаў. | |
Не спыняйцеся, ногі, на пад'ёмах і схілах. Углядайцеся, вочы, у новыя небасхілы. | |
Гэту простую песню склаў сабе я пад сонцам, каб было весялей мне, валанцугу, вандроўцы. | |
У вандроўцы па свеце, па далінах, узгор'ях, па аблоках і марах, па далёкіх сузор'ях. |
Аўтар / Author: Максім Танк
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Частка калекцыі Ministerskija — выраўнаваныя аўдыёзапісы беларускіх аўдыёкніг з транскрыпцыямі.
| Апублікаваных радкоў (HF) | 243 |
| Агулам у БД | 317 |
| Доўгасць аўдыё | 1h06m |
| Парог даверу | ≥ 0.95 |
Кожны радок змяшчае:
audio — аўдыёфрагмент (~15 с)text — транскрыпцыя (Gemini + ASR выраўнаванне)chunk_uid — унікальны ідэнтыфікатар фрагментаАўдыёкніга разбіта на кароткія фрагменты і выраўнавана з транскрыпцыямі з дапамогай Gemini і двух незалежных ASR-сістэм. Упэўненасць выраўнавання ≥ 0.95.
| Кластар | speaker_01 |
| Ацэнка падабенства (сярэдняя) | 0.875 |
| Найбліжэйшы датасет | genadz_pashkou_output (0.95) |
Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).