Ministerskija
Collection
Belarusian audiobook speech dataset. 35 books · 60,022 pairs · 260h audio. ASR + Gemini alignment, confidence ≥ 0.95. • 35 items • Updated
audio audioduration (s) 9.13 15.3 | text stringlengths 34 145 |
|---|---|
Бацьку. Аб чым ты думаў, гледзячы ў ваду, | |
у белы кіпень акіянскай пены? Ты верыў: надыходзяць перамены, прыемны час перахрысціць бяду. | |
Дамоў не толькі стомленасць валок, бо дзесяць год сярод сырых баракаў, падзякаваўшы лёсу-небараку, штось падсыпаў у цёплы кашалёк. | |
Ды ўвесь да цэнта запаветны збор за пах зямлі аддаў гуляку-пану. | |
Не раем стаў, а хутарскім капканам жаданы пляц у гліністых разор. | |
Ды новы час прабіў, нібы пярун, дзе цвіў спакой, адзін застаўся прысак. | |
Быў клетку, ты ўляцеў у чорны спісак, што дзёўб тутэйшы верхавод-каршун. Той верхавод да трох не гаварыў. Уставаў — рыпелі боты і рамёны. | |
Іначай думаў тэарэтык шыльды, нялюдскай шыльды: «Ёсць зямля — кулак». | |
Разбойны гвалт, ці недарэчны лёс, ці проста плата за не тыя мары? | |
За ўсё найгорш, што ты загадку кары, як цяжкі крыж, у іншы свет панёс. | |
Усё, мой жыватворны кут пусты. Парог другі пераступіла ты. | |
І ў свой пакой не хочацца, павер, хоць, можа, супраць памяці грашу я. Што там рабіць, дзе | |
ціша раскашуе? Хіба што прытуліцца да шпалер, даць волю міласэрнасці цяпер. | |
Там кватаруе ўладна боль адзін, маё гняздо заняўшы пад арэнду. | |
Вясна ідзе, у нашай цёткі турбота першая нудзіць. Ну як жа, як жа гэта соткі ў далёкім полі пасадзіць? | |
А пройдзе месяц, два і зноўку даймае клопат без канца. Як быць? Ці ўдасца на кароўку прыдбаць і сёлета сянца? | |
А восень выгляне з бярозы, трывога сядзе на шчаку. Як выбраць бульбу да марозу, дзе ўзяць на гэта талаку? | |
Яшчэ пытанне не пустое плыве па восеньскай смузе. А хто мне з лесу сухастоін вазоў хоць пару прывязе? | |
Тут ёсць удачы і няўдачы, усяк бывае на душы. Чатыры цяжкія задачы, хоць і няма ўжо сіл, рашы. | |
За руку маленства вазьміце пад уражаннем віны. Колькі раз вы здрадзілі яму і ад яго публічна адракліся? | |
Ссыпайце ў сенцах званні і пасады, амбіцыі, сухую дзелавітасць, разлік свой тонкі, хлебны прагматызм, | |
і вырасце, як быццам на дражджах, адразу крошня цацак усялякіх, старэнькіх цацак, нашых заваёў. | |
Пабудзем дзецьмі, лёгкімі, як пух, свабоднымі, шчаслівымі, як птушкі, і добрымі, як шчырыя дэльфіны. | |
Кружыцеся, а наш цвярозы вопыт хай пачакае трохі ля варот. Хай паскуголіць. Сёння дзень дзяцей. | |
Жытняя паляна. Усхваляваны жытні плёс | |
на лета ўсё, а не на трохі, прыпаў з трымценнем да бяроз, да мяккай маладой чаромкі. | |
Нібы смакуе спакваля цяпло спагады і падтрымкі, перажываючы галля густыя, шчырыя абдымкі. | |
У хлебным водарным гаі, каб радасць зліць жыцця суполкі, злучаюць пошчак салаўі з задумным свістам перапёлкі. | |
Адчуўшы спеў сэрцабіцця, прысяду ціхі ад лагоды. | |
Зара надзеі. Ня хутай твар свой бордзенька ў адчай, што выслізнула здрадлівая ўдача. | |
Праз цяжкі сум прайдзі, як праз ламачча заўжды праходзіць малады ручай, хоць сэрца, можа, яшчэ доўга плача. | |
Хоць і гусцеюць прыцемкі ў душы, твой цёплы жар ад ветру халадзее, парыў на дзьме з-пад лёсу ліхадзея, ты будзь цярплівым | |
і не патушы ў сваіх вачах, трымай зару надзеі. І ў слотны дзень, пры самазабыцці, прыветлівыя фарбы на бяросце. | |
На грунце мяккім кволасці і млосці не дай журбе ў паглядзе прарасці, а ўслед за ёй разлапушыцца злосці. | |
Глядзі, сваю хаду не запаволь, сябе аднойчы палічыўшы пешкай. А цяжка? З лёсам пагуляй у снежкі, | |
зацірушы сняжынкамі свой боль, а боль чужы гасі сваёй усмешкай. | |
Заснежаныя ягады. Прырода іх чамусьці зберагла | |
з прычыны той, што лішнімі здаліся, ад восеньскага шчодрага стала, каб зімаваць у лесе засталіся. | |
Ніякі вецер іх не абтрасе, як абтрасае шышкі з верхавінкі. Неверагодна змошчаны ўсе, прысохлыя да высталай галінкі. | |
Штось надта доўга петраюць яны на скразняках, што ўгойсаюць са спехам. Захутаныя ў іней ледзяны, бязлітасна прысыпаныя снегам. | |
Ды раптам надыходзіць іхні час. З'яўляюцца суцехаю адзінай для курапатак і сініц не раз, калі навісне чорная гадзіна. | |
Ад голаду нядоўга злубянець. Ды паратунак выблісне птушыны з кустоў ажыны, уголля арабіны, з бруснічніку, што бачыцца ледзь-ледзь. | |
Мае радкі нясмелаю гурбой у людскія сэрцы стукаюцца светла. Як на галінках ягады зімой, мае радкі калышуцца на ветры. | |
Зелянее, жаўцее трава. Зелянее, жаўцее трава, | |
далеч сіняя перад вачыма. Бездань вечнасці, ты, як дрыгва, дно якой адшукаць немагчыма. | |
Гул засмоктваеш грозных падзей з галасамі гадоў утрапёных, з палавінаю нашых надзей, з мітуснёю турботаў будзёных. | |
Не жартуем з табою, ні-ні. Пад уражаннем мары жывучай мы ідзём. І ляжаць нашы дні курганамі над прорвай зыбучай. | |
І размыліся ўсе берагі, цвёрды грунт пад сабой пахавалі. Голас гоніць кудысьці кругі, нібы вецер салёныя хвалі. | |
Зноўку. Зноўку. Зноўку сягоння паўтараецца сон. | |
Я прачнуўся ў вагоне, адчапілі вагон. Ні душы на пероне, хоць сярэдзіна дня. Я адзін у вагоне, а вакол — | |
цішыня. Я вагон разганяю, каб дагнаць цеплавоз. Быў не раз я ў адчаі. | |
Адчапілі мой лёс. Горач, крыўда і бяда ўся, ў сэрца хлынуць парой. | |
Час даўно ўжо схаваўся без мяне за гарой. | |
Пакуль яшчэ далёка ноч, пакуль не ўсё збылося, зірні па-іншаму на ўзбоч, паразважай аб лёсе. | |
Каб знаць усе твае кругі, куды, у якую мекку? Ці не забыўся пра даўгі сабе і веку? | |
На прыдарожны пень прысядзь пад кліч зязюлі. Дні паміж лісця шалясцяць, спяшаюцца, што кулі. | |
Адкуль жа, Божа барані, такая кругаверць сляпая твае ўсе горны дабрыні бязлітасна параскідае. | |
і прыйдзе, мусіць, азарэнне, што злосць ніякі не двайнік, яна — прышэлец без карэнняў. | |
Адразу думак лебядзі да сонца хочуць прыхінуцца, і як жа хораша вярнуцца ў свой звычайны стан душы. | |
Уся прамерзлая наскрозь, да кропелькі слязінкі, залубянелая, вось-вось ты зазвініш ільдзінкай. | |
Наўрад каму цяпер, наўрад, цяпло прысніцца, ды як адчайна хоча сад сагрэцца ад сініцы. | |
Якая цяга да жылля, дзе ёсць ратунак нібы, як пальцы белыя галля дрыжаць ля самой шыбы. | |
Як перабыць суровы час і жыць ля весніц, як хочацца ў чарговы раз пялёсткі здзейсніць. | |
За стрэчу з сонцам лёс скубе трайную плату. Галінка бэзу, як цябе пусціць у хату. | |
І рэкі спрамлялі. І рэкі спрамлялі, і душы спрамлялі. Галоўнае, пелі яшчэ, пастаралі. | |
Ой, як не хапала звычайнай адвагі, хоць скрыпкай уславіць жывыя зігзагі. Як рэкі спрамляюць, | |
ці душы спрамляюць, мы знаем: яны не жывуць — паміраюць. | |
Яшчэ не да канца канспект распух, рыпіць пяро на самым асяродку. Фіксуецца мой кожны ўздых і рух, пагляд вачэй, вакол стала паходка. | |
У сшытку тым агульным на палях да запісу стараннага ў прыдачу ён ставіць, нібы раздзімае страх, пытальнікі адны. Здалёку бачу. | |
І не за дзецьмі, я за ім сачу, што думае, што скажа, вось праблема. І нават скачуць літары ў вачу, язык здранцвеў і блытаецца тэма. | |
Як разумеюць вучні хваляванне маё, хоць дзіўна ім, што я не бог. Стаю на цёплым скрыжаванні іх позіркаў. | |
І кожны б мне памог. Яны чакаюць. Хутка на сцяне званок зайграе музыкаю з раю. | |
Як ім не знаць, што іменна мяне, зусім не іх, інспектар правярае. | |
Не адгадаць ніяк, што нам нясуць яны, у самы твар скразняк з самотнай даўніны. | |
Цераз сыры пясок, што апусціўся ў сон, даходзіць гул здалёк з былых трывожных дзён. | |
Згарэлых сцен і стрэх тут чую едкі чад, чужы, варожы смех і продкаў кліч набат. | |
Трубы паходны марш, між клёкату буслоў, напеў сялянскі наш, трымценне родных слоў. Святло надзей спад крыл, | |
спад самых розных ног айчыны горкі пыл і дым усіх эпох. | |
Купаюцца зоркі. Купаюцца зоркі ў паўночнай вадзе. | |
І тое ж, моў у іншай галактыцы дзесьці, сталіца, правінцыя ў космасе. Дзе? Куды наша круглае дзіва аднесці? | |
Сабе не аднойчы даваў я зарок, што весці не буду дарэмныя спрэчкі. А раптам зямля — | |
Звычайная беднасць да новых вышынь у сталіцу касмічную нас не пускае. | |
Дзе ж тая сталіца, дзе многа навук, дзе розум адзін, не асла, не вароны, дзе ўсё вырашае | |
мо нейкі павук, што мае даўно ўжо мозг электронны. | |
Любімага возера родны парог. Любімага возера родны парог. | |
Я сяду стамлёны, з дарогі ахрыплы, ты, цёплая хваля, спыніся ля ног, да рук дакраніся | |
і ціхенька ўсхліпні. Аддана да пальцаў прыпаўшы на міг, ты чуйна ўздыхаеш у знак паслушэнства. | |
Праз гэты кароткі і вусцішны ўздых шчаслівая музыка ліецца з маленства. | |
О, хваля, табе я душу аддаю, як некалі. Верыш ты ў наша адзінства? І сёння | |
праз горкую пену тваю мае караблі выплываюць з дзяцінства. | |
памяць, вы — рэха сялянскай фурманкі, што з нейкай турботаю ехала ў лес. | |
Вы — сведчанне веры, памкнення, гарэння і кволых надзей зацярушаны след. | |
І ўсе вузлаватыя вашы карэнні, як быццам былога кашчавы хрыбет. Турысцкімі сцежкамі зараз вы сталі, | |
да ягад, крыніц, партызанскіх сцяжын. Чаборам духмяным пазарасталі, шчэруюць грыбы ля былых каляін. | |
Глухія маршруты дзядоў-хлебаробаў, праз вецер і шчэбет, праз сонца і золь. | |
І вашы бярозкі, і вашы калдобы прыносяць здалёку мне радасць і боль. | |
Над Страчай. Памяці Артура Цяжкага. Рэчка Страча, рэчка Страча. | |
Лёд пайшоў пад тонкі хруст. Ды схіліўся, быццам плача, над табою вербны куст. | |
Ой, як хутка ўспыхнуць кветкі, пойдуць травы па зямлі. Як хацелі тут улетку мы з табой не пабылі. | |
Над абрывам у бязлюддзі не пачулі ўласных слоў, і нічога больш не будзе: ні сустрэчы, ні размоў. |
Аўтар / Author: Мар'ян Дукса
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Частка калекцыі Ministerskija — выраўнаваныя аўдыёзапісы беларускіх аўдыёкніг з транскрыпцыямі.
| Апублікаваных радкоў (HF) | 268 |
| Агулам у БД | 335 |
| Доўгасць аўдыё | 1h08m |
| Парог даверу | ≥ 0.95 |
Кожны радок змяшчае:
audio — аўдыёфрагмент (~15 с)text — транскрыпцыя (Gemini + ASR выраўнаванне)chunk_uid — унікальны ідэнтыфікатар фрагментаАўдыёкніга разбіта на кароткія фрагменты і выраўнавана з транскрыпцыямі з дапамогай Gemini і двух незалежных ASR-сістэм. Упэўненасць выраўнавання ≥ 0.95.
| Кластар | speaker_01 |
| Ацэнка падабенства (сярэдняя) | 0.847 |
| Найбліжэйшы датасет | stefan_tsvei_g_nyabachnaya_kalektsyya_output (0.92) |
Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).