Ministerskija
Collection
Belarusian audiobook speech dataset. 35 books · 60,022 pairs · 260h audio. ASR + Gemini alignment, confidence ≥ 0.95. • 35 items • Updated
audio audioduration (s) 8.62 15.7 | text stringlengths 23 198 |
|---|---|
атрадны разведчык Бураў ехаў на станцыю Масцішча, каб застрэліць свайго знаёмца Сушчэню. | |
купіў сабе жыццё тым, што выдаў саўдзельнікаў, сваіх жа чыгуначнікаў, якія яму памаглі развінціць рэйкі. | |
Хлопцаў павесілі ў мястэчку, а Сушчэню выпусцілі.
І ён другі тыдзень раскашаваў пад носам у гарнізона, | |
у сваёй ладнай дамоўцы ля станцыі ў цяпле і сытасці, мабыць, думаючы, што партызаны да яго не дабяруцца, даруюць яму. | |
Каб Бураву было ўпраўней, яму ў дапамогу далі партызана Войціка.
Яны ўдвух на змораных конях, адмахаўшы якіх кіламетраў трыццаць лесавога шляху, | |
таго ж дня надвячоркам прадраліся праз гушчарысты ўзлесак на поле, за які кіламетр ад Масцішча. | |
У лесе дык ужо змяркалася.
Сцюдзёны туман і раннія прыцемкі пакрысе праглыналі змакрэлы сасоннік, амаль голы, | |
зрэшты, зрудзелага лісця падлесак, а на палявым прасцягу за гразкай гравійкай было яшчэ светла.
У твары коннікаў ударыў пругкі вільготны вецер, яны спыніліся. | |
Бураў звыкла агледзеўся, прыкінуў, куды гэта іх незнарок вынесла і куды цяпер лепей падацца. | |
Але неўзабаве ён згледзеў за полем раскідзістае сучча старых дрэў на станцыі, бліжэй на схіле пагорка за рэчкай | |
цямнелася некалькі хат з садкамі, пара стажкоў назапашанага ўлетку сена, хляўкі, пунькі. | |
Ніжэй, у канцы гародаў ля рэчкі, сіратліва тулілася за кустоўем невялічкая будыня — лазні. | |
Там, з даўняй пары, памятаў Бураў, была кладка цераз рачулку, мабыць, цяпер там будзе як перабрацца і конна. | |
Аднак, пакуль не змерклася, у полі іх маглі ўбачыць ад станцыі, а ў той справе, дзеля якой яны ехалі, лепш было абысціся без сведак, | |
тым больш без паліцаяў-бобікаў.
Калі бобікі іх заўважаць, то лічы, усё прапала, прыйдзецца змывацца ў лес, далей ад людзей і наогул далей ад Мацішча. | |
Не, трэба было счакаць якіх паўгадзіны ці болей, калі яшчэ пацямнее, і тады ўжо рушыць да станцыі. | |
Бураў павярнуў кабылку назад да Войціка, той, утуліўшы голаў у плечы пад мокрай з даматканага сукна паддзёўкай, з панылай пакорай сядзеў на мухортым коніку, | |
распараныя бакі якога дыхавічна хадзілі ад стомы.
«Бач, вунь, прыехалі», — кіўнуў Бураў у бок станцыі. | |
Войцік зябка цепнуў мокрым плячом, над якім тырчэла доўгая руля драгункі.
Яго немаведама калі голены, | |
няпэўнага ўзросту твар пад даўгім казырком чорнай кепкі не выказваў нічога, апроч стомы і яўнага жадання спачыць. | |
Але да спачыну было, мусіць, далёка.
«Ды бачу ўжо.
Пастаім троху, пацямнее — паедзем». | |
«Рака там, — варухнуў худым падбароддзем Войцік. — Балота».
«Ды пераедзем як-небудзь». | |
Бураў пашкадаваў ужо быў, што звязаўся з такім напарнікам, але, мабыць, лепшага не знайшлося.
Мусіў паехаць з тым, каго далі. | |
Не злазячы долу, яны стаіліся за альховым голлем на ўзлеску, даючы трохі спачыць коням, ды і самім перавесці дых. | |
Добра здратаваны жывёлай палетак з патаптаным іржышчам раскіс ад дажджу, у затравянелым доле цьмяна паблісквалі вадой каровіны сляды. | |
Размяклыя каровіны лепехі шэрымі плямамі ляжалі на сцежцы акрай палетка.
Прыцьмелая далечынь за полем і станцыяй | |
паціху асядала ў слотнх вечаровых прыцемках.
Але паблізу яшчэ было досыць відна, каб іх маглі ўбачыць здалёк. | |
«Думаеш, ён нас жджэ?» — сказаў, памаўчаўшы, Войцік, мабыць, маючы на ўвазе тое галоўнае, што цяпер турбавала абодвух. | |
Войцік насцярожана паўзіраўся ў адзін бок, у другі, і хоць змоўчаў, Бураў разумеў, што сядзець тут у засадзе яму дужа не хочацца. | |
Хочацца хутчэй назад, у Валоўскую пушчу, да сваіх буданоў, дзе хоць трошкі ўгрэна ля дымных цяпельцаў і ўжо, напэўна, бяспечней, чым каля гэтай станцыі. | |
Увесь дзень яны перліся лесавымі дарожкамі, па лужках, пералесках, змакрэлі на слаце ды ў зарасніках, сцёгны, плечы і калені даўно ўжо здранцвелі ад сцюжы. | |
Абодвум даўно хацелася есці.
Трохі перахапілі яшчэ на світанні ў лагеры, з сабой не было чаго ўзяць, думалі, прыдбаюць што па дарозе. | |
Але, на шчасце ці на бяду, дарога выдалася такая, што ніхто ім нідзе не спаткаўся, а ў вёскі яны не заязджалі, каб незнарок не наскочыць дзе на паліцыю. | |
Зробяць справу, будуць ехаць назад, тады, можа, куды і заскочаць, каб перакусіць і пасушыцца. | |
Але, відаць, менавіта такі варыянт і быў не па нутры Войціку.
Быццам ён, гэты варыянт, быў даспадобы Бураву. | |
Ужо лепш схадзіць куды-небудзь на сувязь у гарнізон ці яшчэ лепш — на хутар, або пасядзець пад елкай ля шашы ў засадзе, чым перціся на такое заданне. | |
Але вось мусіў, хацеў або не, начальства аб тым не пытала, загадала — і ўсё, бяжы, выконвай.
Зрэшты, тут зразумела. | |
Апроч яго, Бурава, гэтага Сушчэню з Масцішча ў іхнім атрадзе ведаў у твар хіба адзін Коўзун, што поркаўся з лета на кухні. | |
Але Коўзуна хіба пашлеш на такое?
Гэты вясковы дзядзька, мусіць, з вінтоўкі за жыццё не стрэліў.
Ці яму справіцца са здаровым, дужым Сушчэнем? | |
Увогуле ж, калі разабрацца, дык пакуль што ім не было чаго наракаць.
Усё складвалася больш-менш удала.
І Бураў быў бы давольны, калі б трохі спачыў. | |
Начальства надумалася мяняць на зіму лагер, каб далей зашыцца ў лясныя нетры, бо калі па, ну, пазамярзаюць паплавы і балоты, | |
тут, у пушчы, атраду не ўседзяць.
Тры дні яны з Хамутовым і яшчэ адным разведчыкам з-пад Улы поўзалі, лазілі па-над гэтаю Рэсай, | |
што — нішто там не ўсё ж выгледзелі, толькі вярнуліся стомленыя, мокрыя і галодныя.
А тут — на табе, едзь у Масцішча. | |
Праўда, Бураў не меў такой звычкі адмаўляцца.
Сказаў: «Ёсць, будзе зроблена».
Але гэта не значыць, што ў ягонай душы зайгралі аркестры. | |
Душа яго плакала, як на хаўтурах.
Страшэнна хацелася спаць, ну хоць на гадзіну сцішыцца ў цяпле ды спакоі. | |
Дарогаю аж баяўся, каб, заснуўшы, не зваліцца з кабылы.
Таму і гнаў, не даючы спачыну ні сабе, ні Войціку, лаючы ў думках таго Сушчэню. | |
адчуў, як нешта ў ім зноў паднялося ад нецярплівае, крыўднае злосці. | |
Увогуле, Бураў быў чалавек крайніх поглядаў на людзей і або прымаў іх цалкам, або гэтак жа цалкам адвяргаў. | |
У розных каверзных справах ён не прызнаваў нейкага там права на змякчаючыя абставіны, асабліва цяпер, у вайну. | |
Сапраўды, хіба тут можна было зважаць на якія прычыны, калі з прычынамі і без іх пагінула столькі людзей і канца гэтай пагібелі не відно далёка. | |
тым, хто мае магчымасць нешта зрабіць, а можа, яшчэ і адпомсціць за тваю пагібель.
А гэты чыгуначны смоўж Сушчэня, бач ты яго, захацеў выжыць і | |
Вось толькі рабіць гэта не надта хацелася самому Бураву.
Лепш, каб ужо хто іншы. | |
Шкада, іншага не знайшлося.
Такое брыдкае заданне выпала яму.
Ён мусіў увесь дзень калаціцца на гэтай дэрбіне, пакуль вось дапёр да Масцішча. | |
Цяпер, аднак, прыспела самае труднае.
Чым яно бліжэй насоўвалася, гэтае труднае, тым усё болей думаў пра яго Бураў. | |
Самае горшае, вядома, было не застаць Сушчэню дома.
Чакаць ці шукаць, дзе, калі, куды з’ехаў? | |
Калі ўцёк у мястэчка да паліцаяў, тады зусім кепска.
Тады ягоная місія, лічы, не ўдалася. | |
пахадзіў тыдзень без зброі.
Трушкевіч загадаў здаць вінтоўку, пакінуць сабе адзін штык.
Там, куды яны хадзілі па тол, | |
Так патрабаваў Трушкевіч.
А гэты старшы лейтэнант з акружэнцаў першага лета вайны, | |
ммм, і спаганяць, і патрабаваць умеў добра.
Калі што цяпер выйдзе не так, ужо ён спагоніць з абодвух. | |
«Галоўнае, ты не адставай і не вытыркайся.
Найлепш, каб я цябе спіной чуў.
А што трэба, | |
я сам зраблю», — сказаў Бураў, не паварочваючыся да Войціка.
Той, чуваць было, зноў насцярожыўся.
«А коні?»
«А што коні?
Коні, калі што, патрымаеш». | |
«Трэба б яшчэ каго ўзяць, — гучна высмаркаўшыся на траву, гугнява зазначыў Войцік. — Трэцяга.
Усё б зручней, а то, ну, што ўдвух?»
«Ну, | |
ты разумны такі, а? — пачаў зла-вацца Бураў. — Чо ж там маўчаў?
Сказаў бы камандзіру: давайце трэцяга.
Дык жа маўчаў?» | |
Тым часам патроху цямнела, ленавата і няпэўна.
У полі яшчэ было відна, але станцыйныя дамкі па той бок рэчкі | |
спавіліся шэрымі прыцемкамі, а высокія дрэвы ля станцыі дык і зусім ужо стуліліся ў змроку.
Мусіць, можна было | |
ехаць, бо рабілася ўсё болей сцюдзёна на гэтым ветранным узлеску.
Рэдкія хвоі ўгары ўжо гудзелі ад ветру, ды і | |
згаладнелыя коні не хацелі стаяць, лезлі пысамі па траву, алешнік, ненажэрна дралі яе разам з воглым зялёным мохам. | |
«Так.
Давай памалу цераз поле на кладку», — кіўнуў галавой Бураў і завярнуў кабылку. | |
Як бы іх часам не стрэлі па той бок рэчкі, ля лазні ці на падворку?
Як бы не напароцца на якую халеру? | |
Усё ж праз вярсту ад станцыі была паліцыя.
Чорт ведае, ці сядзіць яна зараз у сваім бункеры.
Можа, як і яны, гойсае дзе па вёсках, а то яшчэ і заляжа ў засаду. | |
Ці мала яны за лета нарываліся на паліцэйскія засады, асабліва ў вёсках, паселішчах, на прасёлках, каля масткоў і кладак.
Цяпер, едучы напрасткі | |
цераз поле, ён не падганяў кабылу.
І тая ішла, як хацела, зморана тупала, клюкаючы капытамі ў гразі, а ён, навастрыўшы зрок, | |
пільна ўглядаўся ў прырэчны хмызняк, туды, дзе калісьці была кладка.
Праўда, хоць ён нарадзіўся тут і вучыўся, і аббегаў дзіцём усё наваколле, але з таго часу, | |
як у калектывізацыю бацька перабраўся з сям’ёй у мястэчка, Бураў ні разу не завітаў сюды.
Не было патрэбы.
А затым | |
на ягоным жыццёвым шляху была вайсковая служба на Далёкім Усходзе, два перадваенныя гады ён працаваў у раёне, ганяў па дарогах палутарку. | |
І цяпер, едучы па тутэйшых мясцінах, ён ледзьве пазнаваў іх, хоць, зрэшты, яны не надта і змяніліся.
Прынамсі, узлесак, дарога і поле былі, як і некалі. | |
Калісьці ён тут пасвіў жывёлу, вазіў снапы і сена, ведаў тут кожную балацявіну, кожны грудок і сцежку. | |
Ён ужо згледзеў там, Сушчэнеў гарод з двума стажкамі каля падворка.
Ад лазні туды, памятаў, вяла добра ўтаптаная сцежка. | |
Некалі падлеткам ён бегаў там, пазіраючы цераз плот на тоўстыя струкі Сушчэнінскага бобу.
Адно лета той сцежкай ганяў да ракі гусей. | |
Сушчэня тады быў яшчэ дзіцюком, нежанатым, увогуле, спакойным хлопцам, старэйшым за яго гадоў, можа, на восем. | |
На Бурава ён мала звяртаў увагу, у яго былі свае інтарэсы і свая хлапечая кампанія.
Чамусьці тады ён нават | |
падабаўся Бураву, можа, сваёй спаважнасцю, роўнасцю ў адносінах да іншых — сяброў і суседзяў. | |
Хто б тады падумаў, што іхнія лёсы спакваля так недарэчна скрыжуюцца.
Але во, скрыжаваліся. | |
Рэчка была нешырокая, з падмытымі ў паводку, здзірванелымі за лета берагамі і кладкай — дзвюма гнілаватымі дошкамі, прытопленымі канцамі ў ваду. | |
Бураў саскочыў з кабылы, пацягнуў за повад.
Кабыла нязгодна тузанула галавой, нерашуча пераступіла на беразе, баялася ісці ў раку. | |
Можа, правільна, што забаялася, падумаў Бураў.
Чорт ведае, якая тут цяпер глыбіня.
Вады найшло поўна, да самага берага.
Але мо не ўтопіцца? | |
Ён дужэй тузануў за повад і сам нерашуча ступіў на прытоплены канец кладкі, каб былуш кіраваў побач. | |
Ледзьве ўтрымаўся на дошцы, повад выпусціў з рукі, кабылка пужліва выскачыла на той бок і спынілася, атрасаючы мокрае чэрава. | |
Войцік пераехаў болей удала.
Конь цяжкавата ўзабраўся на бераг, і тады Войцік саскочыў, узяў з рук Бурава повад. | |
Стоячы на адной назе, Бураў сцягнуў з другой нагі бот, выліў ваду, выціснуў мокрую, дзіравую анучу.
«Ні хапала яшчэ, халера». | |
Наперадзе і трошкі збоч на рачным беразе прыткнулася счарнелая ад часу і дыму крывабокая будыніна лазні, | |
з дзічкаю грушай ля маленькага акенца.
Мусіць, за ёй можна было захінуцца.
І Бураў павёў туды змакрэлую сваю кабылку. | |
Мокрая яго нага зусім азябла, ды і другая таксама на дне засцераглася ад вады.
Дзіравыя боты цвякалі пры хадзе, трэба было б | |
дзе пераабуцца, змяніць анучы.
Эх, калі б яны былі ў яго, тыя анучы.
Але, яшчэ не дайшоўшы да лазні, | |
Але паварочваць назад, мабыць, было позна.
У акенцы лазні іх маглі ўжо згледзець. | |
Бураў зайшоў з глухога, надрэчнага боку лазні, прыслухаўся.
Ад лазні дужа патыхала дымам, сажай, сухой, напаленай глінай. | |
Вугол з дзічкай густа аброс жорсткімі сцябламі малінніку.
Войцік, пад’ехаўшы, таксама саскочыў з каня, | |
і Бураў аддаў яму повад.
А сам зірнуў з-за вугла на дзверы.
Дашчаныя, скасабочаныя дзверы лазні былі падпёртыя яловым | |
калком.
Значыць, унутры яшчэ не было нікога.
Мабыць, толькі яшчэ збіраліся мыцца. | |
Войцік з натруджаным клопатам на зашчаціненым твары чакаў, што рабіць далей.
І Бураў рашыў: «Давай туды.
Вунь хата.
Па сцежцы». |
Аўтар / Author: Васіль Быкаў
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Частка калекцыі Ministerskija — выраўнаваныя аўдыёзапісы беларускіх аўдыёкніг з транскрыпцыямі.
| Апублікаваных радкоў (HF) | 1,402 |
| Агулам у БД | 1,742 |
| Доўгасць аўдыё | 6h02m |
| Парог даверу | ≥ 0.95 |
Кожны радок змяшчае:
audio — аўдыёфрагмент (~15 с)text — транскрыпцыя (Gemini + ASR выраўнаванне)chunk_uid — унікальны ідэнтыфікатар фрагментаАўдыёкніга разбіта на кароткія фрагменты і выраўнавана з транскрыпцыямі з дапамогай Gemini і двух незалежных ASR-сістэм. Упэўненасць выраўнавання ≥ 0.95.
| Кластар | speaker_02 |
| Ацэнка падабенства (сярэдняя) | 0.939 |
| Найбліжэйшы датасет | ivan_shamyakin_sertsa_na_daloni_output (0.97) |
Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).