Ministerskija
Collection
Belarusian audiobook speech dataset. 35 books · 60,022 pairs · 260h audio. ASR + Gemini alignment, confidence ≥ 0.95. • 35 items • Updated
audio audioduration (s) 8.11 16.4 | text stringlengths 44 188 |
|---|---|
Віктар Праўдзін.
Інспектарская праверка.
Частка першая. | |
Не паспеў маёр міліцыі Раман Бярозка адчыніць дзверы ў свой кабінет, які дзяліў з маладым сышчыкам Зверавым, як забарабаніў тэлефон. | |
Хоць меў ён моцныя нервы, але гэтага звону не выносіў. Колькі ні прасіў старшыну аддзела памяняць апарат, адказ заўсёды быў адзін: «Няма мані-мані». | |
«Бярозка слухае», — адрэкамендаваўся Раман і адразу пазнаў голас свайго аднакашніка і сябра Вінцука Грыневіча з упраўлення крымінальнага вышуку горада. | |
«У тым і закавыка, — пасур'ёзнеў Грыневіч. — Інспектар, можна сказаць, няпросты, а тытулаваны. Яго пасылае начальнік упраўлення толькі ў самых сур'ёзных выпадках, разумееш?» | |
«Так», — як мага спакайней адказаў Бярозка, але пад сэрцам усё ж непрыемна пацягнула халадком. «Тытулаваных тваё начальства выпускае на паляванне, | |
калі трэба кагосьці пакусаць, з'есці ці спешна вылучыць на вышэйшую пасаду».
«Правільна, малайчынка, яшчэ не развучыўся думаць». | |
«Значыцца, калі мяне на кіруючую пасаду не вылучаюць, то трэба пакусаць ці праглынуць. Вось толькі не магу здагадацца, што такое я вытварыў». | |
«Я і сам не ведаю, але камусьці ты перайшоў дарогу, — сцішана прагаварыў Грыневіч. — Я папярэджваю, каб з хлопцам, які прыйдзе, быў вельмі асцярожны». | |
«Як жыццё? Даўно не бачыліся?» — перавёў Бярозка гаворку на другую тэму.
«Усё, як і раней, — паспешліва адказаў Грыневіч. — Ты выбачай, да мяне прыйшлі». | |
«Бывай, сябра», — толькі і паспеў сказаць Раман, як пачуліся кароткія гудкі. Ён нават не паспеў падзякаваць за папярэджанне. | |
Добра. Хай прыязджае рэвізор, падумаў Раман. Там даведаюся, што ад мяне трэба, каму я прышчаміў хвост. | |
Праз паўгадзіны Рамана выклікаў намеснік начальніка аддзела па рабоце з асабовым складам, а прасцей — былы нампаліт Кульбека. | |
«Вельмі прыемна», — кіўнуў Раман і стаў чакаць, што будзе далей.
«Я хачу сказаць, што ён будзе правяраць вашу работу», — кашлянуў у кулак Кульбека. | |
«Работу крымінальнага вышуку ці асабіста маю?»
«Толькі вашу», — нейкім ненатуральна ціхім голасам не сказаў, а нібы прашаптаў Навіцкі. | |
«Я павінен паведаміць непасрэднаму начальніку».
«Няма патрэбы», — рэзка перапыніў Рамана Навіцкі. «У мяне прадпісанне ад самога генерала Тоўсціка». | |
«Але ж маё начальства павінна ведаць, — настойліва даводзіў Бярозка. — І потым, мяне цікавіць, па якіх накірунках маёй дзейнасці | |
вы будзеце весці праверку?»
«Па ўсіх. І гэта адзначана ў прадпісанні», — умяшаўся ў гаворку Кульбека. | |
Сам ён, вядома, не мае права ўмешвацца ў аператыўна-вышуковую работу. Значыцца, спатрэбіўся чалавек, які можа зрабіць тое, што трэба. | |
І, канешне, гэты падпалкоўнік з спатлівымі рукамі, якія ўвесь час выцірае насоўкай, зробіць на сто працэнтаў сваю справу. | |
Але пры чым тут Кульбека? І раптам Бярозка зразумеў паводзіны нампаліта, гэтую помслівую радасць, бляск у вачах. | |
Так, Кульбека не забыў, як ён, Бярозка, калісьці выставіў яго за дзверы свайго кабінета. | |
Частка другая. Гэта было ў тысяча дзевяцьсот дзевяноста першым годзе, калі ў Беларусі пасля маскоўскіх падзей таксама забаранілі дзейнасць камуністычнай партыі. | |
Недзе праз месяц у аддзел быў прызначаны новы нампаліт. Гэта і быў былы райкамаўскі работнік Фрол Францавіч Кульбека. | |
Напачатку сваёй міліцэйскай дзейнасці Кульбека ніяк не мог уцяміць, чаму яму нельга ўмешвацца ў работу аператыўных служб. | |
Яму вельмі карцела ведаць, чым там займаюцца гэтыя негаваркія хлопцы, якія ўвесь час носяць пад пінжаком пісталеты. | |
Яму вельмі хацелася, каб і ягонае прозвішча мільгала на старонках газет, а вышэйшае начальства, не шкадуючы, прэміравала яго за раскрыццё складаных злачынстваў. | |
Апошняе турбавала больш за ўсё. Што ні кажы, а той жа Бярозка кожны месяц меў акрамя зарплаты яшчэ і прэміі. | |
Кульбека для сябе засвоіў адно правіла. Калі хочаш хутка авалодаць навыкамі, якіх не маеш, вучыся справе ў лепшых. Глядзі, слухай, запамінай. | |
І ён пачаў дзейнічаць. Заходзіў у кабінет да Бярозкі і назіраў за ўсім, што той робіць. Вечарамі пачаў чытаць дэтэктывы. | |
Праўда, калі Бярозка вылятаў, як не на крылах, на чарговае злачынства, Кульбека не спяшаўся. Ды і навошта было, калі пра ўсё, што там адбудзецца, | |
ён даведаецца ад аператыўнага дзяжурнага ці тут, у кабінеце маёра, дзе той будзе весці допыт злачынцы. Але праз колькі дзён такіх назіранняў | |
Паступова новы нампаліт уцягнуўся ў работу і зразумеў, што ягоныя абавязкі амаль нічым не адрозніваюцца ад тых, якія ён выконваў раней, калі працаваў у райкаме. | |
Знікла і жаданне самому раскрываць злачынствы, хоць раней лічыў, што калі ён міліцыянер, то павінен гэта рабіць. Ён цяпер ведаў, што людзей, якія | |
не займаюцца аховай правапарадку і раскрыццём злачынстваў, у міліцыі ў тры разы болей, а грошы атрымліваюць усе аднолькава. | |
Зрабіўшы такую выснову, Кульбека расправіў крылы. Ён зразумеў, з каго трэба здымаць стружку, хто не будзе выстаўляць яго за дзверы, хто будзе дрыжэць перад ім, як ліст на ветры. | |
І вось вышэйшае начальства зацікавілася Бярозкам. Цяпер у яго, Кульбекі, пытаюцца, што маёр за чалавек, цяпер зляціць з яго пыха. | |
Бач, лепшы сышчык. Цяпер успомніць ён Кульбеку. І не аднойчы. | |
Частка трэцяя. Падпалкоўнік Навіцкі папрасіў Бярозку вылжыць з сейфа ўсе паперы, адчыніць шуфляды стала, даць сшытак для службовай праверкі. | |
Калі сейф і шуфляды апусцелі, Навіцкі з задаволена пацёр рукі. «Ну, маёр, прыступім». «Калі ласка, працуйце, таварыш падпалкоўнік», — хітравата ўсміхнуўся Раман. | |
«Толькі хачу папярэдзіць, што я сёння ў аператыўнай групе. Калі што якое здарыцца, вы паедзеце са мной, каб паглядзець маю работу на практыцы». | |
«Не, не», — замахаў рукамі Навіцкі, і ягоныя вусны пачалі расцягвацца ва ўсмешцы, ажно пакуль замест іх не засталася вузенькая, моцна сцятая палоска. | |
Ад такой усмешкі Раману зрабілася непрыемна, быццам дакрануўся да нечага гідкага. «Вы, маёр, бачыце, колькі ў вас папер?» — | |
дастаючы акуляры, неяк па-дзіцячы радасна піскнуў падпалкоўнік. «Да вечара трэба паспець. Для мяне гэта асноўная работа». | |
Навіцкі пляснуў далоняй па паперах і дадаў: «А вы займайцеся сваімі справамі за суседнім сталом. Толькі потым, напрыканцы дня, | |
даложыце, што напрацавалі». Ад слоў «займайцеся за суседнім сталом» Раману стала смешна. Адразу знікла хваляванне, напружанасць. | |
Займацца за сталом. У думках паўтарыў ён словы падпалкоўніка. Хіба ён бухгалтар ці сакратар-машыністка? | |
Вось людзі, якія пішуць нам інструкцыі і рыхтуюць загады. У гэтага падпалкоўніка мысленне чыноўніка, а не аператыўнага супрацоўніка. | |
Ён, мабыць, за сваё жыццё ніводнага злачынства асабіста не разблытаў. Таму і ўяўляе работу ў міліцыі за сталом. | |
Старадаўні тэлефонны апарат зазвінеў так, што падпалкоўнік ажно падскочыў на крэсле. Ён адсунуў ад сябе паперы і вымучана засмяяўся. | |
Званіў дзяжурны па аддзеле. Бярозка моўчкі выслухаў паведамленне пра ўзброены налёт на кватэру і коратка адказаў: «Зараз буду». | |
ён навучыўся рабіць свой дэфект зроку нябачным для субяседніка. Але ў размове з падначаленымі на гэта ўвагі не звяртаў. | |
«Кажаце, сто франкаў?» — здзіўлена перапытаў ён. «Тры дні таму зноў званілі з французскага пасольства. Прапанавалі сто пяцьдзясят». | |
Напусціўшы на сябе сур'ёзнасць, удакладніў Бярозка і дадаў: «Мне трэба на выезд. Узброены налёт на кватэру». | |
«Едзьце, калі ласка, Раман Станіслававіч, едзьце», — паспешліва прагаварыў Навіцкі. «Я тут буду да вечара. Гэта ж столькі трэба пералапаціць». | |
Частка чацвёртая.
Аператыўная група працавала на месцы злачынства хутка і зладжана. | |
Ніхто і ні ў кога нічога не пытаўся, кожны ведаў сваю справу. Бярозка на кухні размаўляў з пацярпелай, кідкай прыгожай жанчынай, на выгляд гадоў трыццаці. | |
Яе зеленаватыя вочы пачырванелі ад слёз, раз-пораз нервова ўздрыгвалі вейкі, кончыкі пальцаў біла дрыготка. | |
Раіса Сяргееўна, папрашу падрабязна расказаць пра ўсё, што адбылося. Аглядаючы шыкоўную кухонную мэблю з чырвонага дрэва, сказаў Бярозка. | |
Жанчына прыкурыла доўгую цыгарэту з залацістым фільтрам, і на яе выразныя вочы навярнуліся слёзы. Цяжка было нават прыгадваць пра тое, што з ёю адбылося. | |
«Супакойцеся, Раіса Сяргееўна», — напружана прагаварыў Раман. «Мы знойдзем бандытаў, але нам патрэбна ваша дапамога». | |
Пазванілі ў дзверы. Цяжка ўздыхнуўшы, загаварыла жанчына. «Калі я спытала, хто, адказалі, што прынеслі пасылку ад мужа». | |
«Дзе ваш муж?» «Ён камерсант і цяпер у Аўстрыі, па справах фірмы». «Так, зразумела, і што далей?» | |
«Я адчыніла. Не паспела і слова сказаць, як двое мужчын у масках упіхнулі мяне ў кватэру. Адзін прыставіў пісталет». | |
Як ні трымалася жанчына, а ўсё ж усхліпнула, дзве буйныя цяжкія слязінкі выкаціліся з куточкаў вачэй і пацяклі па шчоках. | |
Раман маўчаў, ён ведаў, што ў такіх выпадках прыспешваць чалавека — марная трата часу. З практыкі ён ведаў, калі страх у жанчыны пройдзе, | |
калі яна зразумее, што ёй нічога не пагражае, яна раззлуецца па-сапраўднаму, па-бабску. Вось тады толькі занатоўвай інфармацыю. | |
«Другі адразу палез у секцыю. Дастаў шкатулку з каштоўнасцямі, потым вырваў шнур відзіка з разеткі». | |
«Так, добра», — падахвочваў пацярпелую Раман. «Што было далей?» «Гэты, з пісталетам, звязаў мне рукі і заляпіў рот пластырам». | |
«Што яшчэ з каштоўных рэчаў яны забралі?» Жанчына нахмурылася, селячыся прыгадаць, страсянула попел з цыгарэты ў попельніцу і сцішана прагаварыла: | |
Відавочна, што страх у пацярпелай праходзіў, цяпер яна пачала ўсведамляць, што магло адбыцца і горшае. На яе твары прамільгнула нешта накшталт усмешкі. | |
«Цяпер, калі ласка, апішыце, як яны выглядалі», — папрасіў Бярозка. Калі жанчына малявала партрэт таго, хто лазіў па секцыі, даставаў шкатулкі з каштоўнасцямі, прынёс з бара каньяк, | |
Бярозка ўлавіў у яе словах пэўную заклапочанасць. Адчувалася, што яна нешта не дагаворвае, вагаецца. | |
«Вы сказалі, што налётчыкі былі ў масках», — перапытаў Раман. «А вам нічога ў іх паводзінах не здалося падазроным? | |
Напрыклад, той, каторы знайшоў шкатулку. Не падалося, што ён дакладна ведаў пра яе існаванне і нават месца захоўвання? А потым каньяк. | |
Ён жа, як я зразумеў, стаяў у бары, адчыніць які не так проста, калі не ведаеш сакрэту». «Так», — нервова сашчапіла пальцы жанчына. «Я ўвесь час пра гэта думаю». | |
«У вас ёсць падазрэнні? Мо злачынцы называлі сябе? Мо хто з тых двух падаўся знаёмым?» | |
Бярозка адным духам выпаліў пытанні, якія турбавалі, і цяпер, гледзячы пацярпелай у вочы, чакаў адказу. «Я не ўпэўнена, але…» | |
«Што?» — рэзка ўзвысіў голас Бярозка. Ён зразумеў, калі жанчына перадумае сказаць пра свае падазрэнні цяпер, то потым ужо не скажа. «Што, Раіса Сяргееўна, вы хацелі сказаць?» | |
«Я не ўпэўнена. Але скуранка ў таго, што шастаў па секцыі, была зацарапана на спіне, злева, пад самай лапаткай». «І што гэта вам нагадала?» | |
«Паўгода таму ў фірме мужа працаваў ягоны аднакласнік, Федзя Мальцаў. І, мне здаецца, у яго таксама была такая ж драпіна на скуранцы». «Вы ўпэўнены?» | |
«Ён нас заўсёды вазіў на машыне, і я міжволі бачыла драпіну на спіне. Шво было накладзена неахайна, крыжыкам». «А што з гэтым Мальцавым здарылася?» | |
«Муж звольніў Федзю за нейкую аферу. Дакладна не ведаю, гэта іх справа». | |
Цяпер ад хуткасці іх дзеянняў залежала, ці ўдасца па гарачых слядах затрымаць налётчыкаў, пакуль тыя не пазбавіліся ад рэчаў з абрабаванай кватэры. | |
«Калі нас убачаць, то дакладна давядзецца ламаць», — пагадзіўся Бярозка. «Ты вось што, Іван. Чакай тут групу захопу, а я паспрабую што-небудзь прыдумаць з суседняга пад'езда». | |
У сумежнай з Мальцавым кватэры жыў вайсковы палкоўнік у адстаўцы, які сітуацыю зразумеў з паўслова, нават прапанаваў дапамогу. Але чым сямідзесяцігадовы ветэран мог дапамагчы? | |
Усё роўна гэтая прапанова ўзрадавала Рамана. Нячаста прапануюць міліцыі дапамогу, заўсёды даводзіцца разлічваць толькі на самога сябе. | |
Бярозка выйшаў на балкон, агледзеўся. Балконы Мальцава і палкоўніка былі амаль усутыч, усяго метр аддзяляў іх. | |
З расчынных дзвярэй чулася музыка, жаночы смех. Гэта ўскладняла задачу, бо па словах пацярпелай, у аднаго з бандытаў быў пісталет. | |
У гэты момант Раман убачыў аддзелаўскую машыну, якая спынілася ў суседнім двары, хлопцаў з групы захопу, якія накіраваліся да пад'езда, дзе чакаў Пракопчык. | |
«Калі пачнуць званіць у дзверы, Мальцаў паціху, крадучыся, пойдзе глядзець у вочка», — падумаў Бярозка. «Другі ў гэты момант, хутчэй за ўсё, | |
сунецца на балкон, каб паглядзець, што робіцца ў двары, ці ёсць міліцэйскія машыны. Вось тут і трэба яго браць». | |
Раман скінуў плашч, пінжак і, стаўшы на парапет, зрабіў адзіны небяспечны крок, які раздзяляў балконы. | |
Ён стаў на нейкую скрынку, потым на падлогу і сцішыўся ў чаканні за прачыненымі дзвярыма. Знізу яго ўбачылі, значыцца, перададуць па радыёстанцыі астатнім, | |
і задача хлопцаў спросціцца. Надта доўга цягнуліся некалькі хвілін, пакуль ліфт вёз групу захопу на сёмы паверх, | |
але нарэшце да Раманавага слыху даляцеў пераліўны званок у дзверы.
Адразу музыка сціхла, у пакоі бразнулі дзверы. | |
Чуйны слых улавіў, як хтосьці накіраваўся да балкона. Праз хвіліну ў дзвярах з'явілася хударлявая постаць з пісталетам у руцэ. | |
Яшчэ крок, і чалавек у метры ад Бярозкі стоена спрабуе непрыкметна вызірнуць на дарогу ля пад'езда. | |
Страх працяў худое цела злачынцы, на шыі сутаргавата затузаўся коўцік, пісталет выпаў з ягоных рук. | |
грозна прашаптаў маёр і шматзначна ўзняў руку з пісталетам. «Пры спробе да ўцёкаў. Чуў пра такое?» |
Аўтар / Author: Віктар Праўдзін
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Частка калекцыі Ministerskija — выраўнаваныя аўдыёзапісы беларускіх аўдыёкніг з транскрыпцыямі.
| Апублікаваных радкоў (HF) | 1,008 |
| Агулам у БД | 1,212 |
| Доўгасць аўдыё | 4h10m |
| Парог даверу | ≥ 0.95 |
Кожны радок змяшчае:
audio — аўдыёфрагмент (~15 с)text — транскрыпцыя (Gemini + ASR выраўнаванне)chunk_uid — унікальны ідэнтыфікатар фрагментаАўдыёкніга разбіта на кароткія фрагменты і выраўнавана з транскрыпцыямі з дапамогай Gemini і двух незалежных ASR-сістэм. Упэўненасць выраўнавання ≥ 0.95.
| Кластар | speaker_01 |
| Ацэнка падабенства (сярэдняя) | 0.833 |
| Найбліжэйшы датасет | raisa_baravikova_vershy_pra_kahanne_output (0.93) |
Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).