audio audioduration (s) 3.11 10.2 | transcription stringlengths 11 120 | file_name stringlengths 19 19 |
|---|---|---|
Ён не мог зразумець, як гэта пры хуткасці звыш ста кіламетраў старая скрынка ніяк не | 93aa9186909163d.mp3 | |
Ён з недаверам зірнуў на спідометр, ці не сапсаваўся, потым націснуў да канца. | fd4176805a7ecae.mp3 | |
Машыны імчаліся ўпоравень па доўгай роўнай шашы. | 510fed278ee9f4a.mp3 | |
Праз некалькі метраў насустрач з шумам з'явіўся грузавік. Б'юік павінен быў адстаць, каб даць дарогі. | e58c03118df3e5a.mp3 | |
Яму зноў прыйшлося ўступіць. Потым далягляд стаў вольны. | ae04d2f707b0098.mp3 | |
Як толькі ён параўняўся з Карлам, паказалася пахавальная машына са стужкамі ад вянкоў, якія развіваліся. | ea8416c6eb6e592.mp3 | |
Чалавек за рулём тым часам страціў увесь свой форс. | 6e9019ea06406d9.mp3 | |
Ён прыгорбіўся, злосны, вусны сціснутыя. Яго захапіў азарт гоншчыка. | 2196341dc5a0540.mp3 | |
Мы ж наадварот сядзелі з абыякавымі тварамі. | 4e8ce03584150d3.mp3 | |
І раптам гонар яго жыцця трапіў у залежнасць ад таго, ці адарвецца ён, | 88ce49a4d958897.mp3 | |
Б'юіка для нас не існавала. | 1353b1ccb2d6aaa.mp3 | |
Костэр спакойна глядзеў на дарогу, я, сумуючы, пазіраў на бакі, а Ленц, хоць і сцяты ў камяк, | 6fb0d3f7a1827de.mp3 | |
І б'юік памалу пачаў вырывацца наперад. | 3bc251bb82470ee.mp3 | |
Праз некалькі хвілін Кёстэр падміргнуў нам. Карл неўпрыкмет збавіў хуткасць. | 5d50f5081f9b9eb.mp3 | |
Яго шырокія блішчастыя крылы прамільгнулі міма нас, з выхлапной трубы нам у твар грымнуў сіні дым, | 01fb7671d8eb43f.mp3 | |
Усмешка выдавала непрыкрыты трыумф. Ён паверыў, што перамог. | fa8d479f328561c.mp3 | |
Але чалавек дапусціў яшчэ адну памылку. Ён не мог стрымацца, каб не паздзекавацца з нас. | 4bda5721e1b147a.mp3 | |
Ён кіўнуў нам: даганяйце! Ён зрабіў гэта падкрэслена паблажліва і пераможна. | 1e48553ee760c8b.mp3 | |
Ота! прамовіў Ленц, напамінаючы. Ды і напамін мне не патрабаваўся. | 5c6ceebd1738536.mp3 | |
У той самы момант Карл зрабіў скачок. | 0d2099168c6c51b.mp3 | |
Кампрэсар засвістаў, і раптам рука, якая махала, знікла ў акне. | 829e0c34701837f.mp3 | |
Карл прыняў выклік, ён набліжаўся, ён набліжаўся нястрымна. | 59679fdac66795d.mp3 | |
Ён зноў узяў сваё, і цяпер мы ўпершыню ўважліва паглядзелі на аўтамабіль побач. | dfea18f11f9edb6.mp3 | |
З нявіннымі тварамі мы запытальна пазіралі на чалавека за рулём. Цікава было б ведаць, навошта ён нам махаў. | 3ff9721cdbd53f1.mp3 | |
Малайчына, Ота, сказаў Ленц Кёстэру, | c35c58ae5da9195.mp3 | |
Але той сутаргава глядзеў у другі бок, і Карл цяпер ужо на поўным газе абыходзіў яго, увесь брудны, з крыламі, | bf2a906ece55e26.mp3 | |
Дзеля такіх пагоняў мы не мянялі Карлу кузава. | dbd6e2fbe37a274.mp3 | |
Варта было яму з'явіцца на дарозе, і ўжо некаму карцела перагнаць яго. | 6caa5bc273484f9.mp3 | |
На іншыя машыны ён дзейнічаў, як варона з перабітым крылом дзейнічае на зграю галодных катоў. | c2a7f275871e57d.mp3 | |
Самым мірным сямейным шарабанам карцела перагнаць яго. | 4e317c0cdb1b96e.mp3 | |
І нават самыя мажныя барадачы не маглі вытрываць гоначнага азарту, калі яны бачылі, | 4a4695d655efc0b.mp3 | |
Ленц сцвярджаў: Карл выхоўвае. | 8f6d4403d12b8d2.mp3 | |
Хто мог уявіць сабе, што ў гэтай камічнай фігуры б'ецца вялікае сэрца гоначнага | 05ecd9f144d2cfe.mp3 | |
Ён вучыць людзей пачцівасці да вынікаў творчасці, | 79d05198f734c35.mp3 | |
Так гаварыў Ленц, які называў сябе апошнім рамантыкам. | c03586c38e9b71c.mp3 | |
Барозны ўзаранага поля адсвечвалі фіялетавым святлом. | b5b648e34a78aec.mp3 | |
Мы спыніліся перад невялічкім шынком і выбраліся з машыны. Вечар быў цудоўны і ціхі. | e17a3b8bb7c5a59.mp3 | |
Краі аддавалі залаціста-карычневым водсветам. | 9a309635a20fc49.mp3 | |
На яблычна-зялёным небе плавалі воблакі, падобныя да вялікіх птушак фламінга, | 5864061ec5c9c46.mp3 | |
Арэхавы куст трымаў у сваіх абдымках змрок і прадчуванне. | 6f1d83c25021db6.mp3 | |
З маленькага шынка плыў пах смажаніны. | c0fe12785c72081.mp3 | |
Ён быў хвалююча голы, але ў пупышках хавалася чаканне. | a4b2f98e79de128.mp3 | |
Смажылі пячонку з цыбуляй. Наша душа заспявала. | 6a364f884be1f69.mp3 | |
Ленц рынуўся ў дом насустрач паху. Ён вярнуўся прасветлены. | 43db976bc51de4d.mp3 | |
Вы не бачылі такой смажанай бульбы! Хутчэй, а то найлепшую з'ядуць! | d13db3f7cf466aa.mp3 | |
У гэты момант з шумам падкаціла яшчэ адна машына. Мы спыніліся аслупянелыя. Гэта быў б'юік. | 5f0eed8f00b2761.mp3 | |
Ён рэзка затармазіў каля Карла. Гоп-ля, сказаў Ленц. | 33e34df8843cfee.mp3 | |
У нас ужо часта ў такіх выпадках здараліся бойкі. З машыны выйшаў мужчына. | bbb2072bbf1d31a.mp3 | |
Ён быў высокі і ў целе. На ім было шырокае карычневае паліто з вярблюджай шэрсці. | ce6573705716097.mp3 | |
Якой маркі гэта ваша машына? спытаў ён Кёстэра, які стаяў бліжэй за ўсіх да яго, | 53f640495254262.mp3 | |
Мы ўсе трохі, нейкі час, моўчкі глядзелі на яго. | 9421423eeab70e9.mp3 | |
Пэўна, ён палічыў, што мы слесары ў выхадным адзенні, якія выехалі на чужой машыне. | bb091058b4a705a.mp3 | |
Вы штосьці сказалі? | f0b792573459070.mp3 | |
нарэшце спытаў Ота, няўпэўнена, нібы падказваючы таму, | bf768ca808114d2.mp3 | |
Мужчына пачырванеў. Я спытаў пра гэтую машыну, прамовіў ён. Ленц выпрастаўся. | 84a78a2320c3f02.mp3 | |
Яго вялікі нос уздрыгнуў. | 2b394c77e7f3ddb.mp3 | |
Ён надаваў вялікае значэнне ветлівасці ў адносінах да сябе. | 9dd62b24961a98f.mp3 | |
Але перш чым ён паспеў адкрыць рот, раптам адчыніліся, нібы ад рукі святога духа, дзверцы б'юіка. | 2cedd66196d70c9.mp3 | |
Ад неспадзяванасці мы пераглянуліся. | e7535ac6ba83bfc.mp3 | |
Выслізнула маленькая ножка, потым паказалася цененькае каленца. Затым з машыны выйшла дзяўчына і павольна пайшла да нас. | f312728f0766e8f.mp3 | |
Мы раней не заўважылі, што нехта ёсць у машыне. | ac26951fa6edd9b.mp3 | |
Ленц адразу змяніў паводзіны. Ён заўсміхаўся на ўвесь рабаціністы твар. | 36b7909b1a7b29f.mp3 | |
Мы заўсміхаліся ўсе разам. Чорт яго ведае чаму. | 2647097301897f7.mp3 | |
Таўстун пазіраў на нас разгублена. | 85d4abf470f0f13.mp3 | |
Ён страціў самаўпэўненасць і, відаць, не ведаў, што цяпер рабіць. | 57795e38197a1ac.mp3 | |
Біндзінг, нарэшце сказаў ён з паўпаклонам, быццам прозвішча магло яго ўратаваць. | 2d50cb9bfed88d6.mp3 | |
Дзяўчына падышла ўжо блізка. Мы ўміг зрабіліся ветлівымі. | 92fe669205071dd.mp3 | |
Дык пакажы машыну, Ота, сказаў Ленц, кідаючы хуткі позірк на Кёстэра. | beed0b6da078fda.mp3 | |
Чаму ж не, весела ўсміхнуўся Ота. | 339157fcd144ce8.mp3 | |
Відаць, хуткая, як чорт, так мяне абставіла. | 8ad1cdd31299452.mp3 | |
Дзяўчына не пайшла з імі. Статная, яна моўчкі стаяла ў змроку паміж мной і Ленцам. | c1f9ff581032bc1.mp3 | |
Яны ўдвух пайшлі на стаянку, і Кёстэр падняў капот Карла. | 0ea918bc42d5372.mp3 | |
Я чакаў, што Готфрыд скарыстае выпадак і завядзецца. | 9134656fa248b30.mp3 | |
Ён быў створаны на такія сітуацыі, але, здавалася, у яго адняло мову. | ec47458cb0c7a36.mp3 | |
Звычайна ён такаваў, як глушэц, а тут стаяў, як маўклівы манах на адпачынку, і не варушыўся. | b4a58699cb5a510.mp3 | |
Прабачце, калі ласка, сказаў ён нарэшце, мы не заўважылі вас у машыне, | 5bf84ed905a4ab3.mp3 | |
Дзяўчына зірнула на мяне, але чаму ж, запярэчыла яна, нічога дрэннага не здарылася. | c28e361836d7363.mp3 | |
Не дрэнна, але і не зусім прыстойна. | 7af8b947d9ccfc7.mp3 | |
Гэтая машына развівае хуткасць да двухсот кіламетраў. Яна крыху прыгнулася і ўсунула рукі ў кішэні паліто. | 837d9ef75bbe04a.mp3 | |
Дзвесце кіламетраў? Дакладна сто восемдзесят дзевяць і два, афіцыйна зафіксавана. | fcd5bf4474314df.mp3 | |
Яна засмяялася. А мы падумалі шэсцьдзесят, семдзесят. | fb7bd172c7a60f4.mp3 | |
Бачыце, вы ж не ведалі. Не, адказала яна. Мы сапраўды не ведалі. | 639b70f67eae01f.mp3 | |
У нас была занадта вялікая перавага. | 37b8dc57817220e.mp3 | |
Мы падумалі, што б'юік бяжыць у два разы хутчэй за вашу машыну. Ну, вось, я нагой адфутболіў адламаны сучок. | 6b64a366212f61f.mp3 | |
А пан Біндзінг, мусіць, добра раззлаваўся на нас. Яна засмяялася. | 6420fd137447803.mp3 | |
Вядома, у нейкі момант, але ж трэба ўмець і прайграваць, а інакш як жыць? Вядома. | d00c057ec6e1313.mp3 | |
Утварылася паўза. Я зірнуў на Ленца, але апошні рамантык толькі ўсміхаўся, | 09a4724a662e35d.mp3 | |
Так, выдатнае, адказала дзяўчына. І такое пяшчотнае, дадаў Ленц. | c788808e0f94fac.mp3 | |
Шапацелі бярозы, за домам закудахтала курыца. Цудоўнае надвор'е, прамовіў я, каб парушыць маўчанне. | 43492e3bea602d5.mp3 | |
Нават незвычайна пяшчотнае, дапоўніў я. Зноў павісла паўза. | c38bfad56ebd412.mp3 | |
Але як я ні намагаўся, нічога разумнага не прыходзіла ў галаву. Ленц абнюхваў наваколле. | 9199ce5d23411c1.mp3 | |
Дзяўчына, пэўна, палічыла нас ёлупнямі. | 50f8736a6f4f0ea.mp3 | |
Печаныя яблыкі, прамовіў ён. Тут, здаецца, да пячонкі падаюць печаныя яблыкі. | 5120b837482a2b8.mp3 | |
Дэлікатэс. Несумненна, пагадзіўся я, праклінаючы нас абодвух. | 68b0e284f2d4faa.mp3 | |
Вярнуліся Кёстэр і Біндзінг. Біндзінг за гэтыя некалькі хвілін зусім перамяніўся. | 168f7be25b602d0.mp3 | |
Ён, відаць, быў адзін з тых аўтадзівакоў, хто, сустрэўшы дзе-небудзь спецыяліста, з якім можна пагутарыць, | 845faf85db73fac.mp3 | |
Павячэраем разам? спытаў ён. А як жа, адказаў Ленц. Мы ўвайшлі ў памяшканне. | 7a21c4988af6ca0.mp3 | |
Каля дзвярэй Готфрыд падміргнуў мне, паказваючы на дзяўчыну. | b86d4d13738a1d1.mp3 | |
Слухай, яна табе ўраўнаважыць старую кабету, якая танцавала сёння раніцай. Я паціснуў плячыма. | bcc04df04b6aa90.mp3 | |
Магчыма, але чаму ты змусіў аддувацца мяне аднаго? Ён засмяяўся. | 32b03ee15280091.mp3 |
Subsets and Splits
No community queries yet
The top public SQL queries from the community will appear here once available.